Навiны
Трыумф вытанчанасці: прыма-балерына Вялікага тэатра Расіі Святлана Захарава ўпершыню прадставіць у Мінску праграму MODANSE
«Квіткі зніклі адразу» — адзначыла Кацярына Дулава, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, на сцэне якога 23 мая адбудуцца паказы аднаактовых балетаў «Нібыта подых» і «Габрыэль Шанель» з удзелам Святланы Звахаравай.
Пісьменнасць і культура злучае народы
Пісьменнасць і культура былі і застаюцца надзейным мастом паміж народамі — гэта ў чарговы раз засведчылі ўдзельнікі ўрачыстага вечара прысвечанага Дню славянскай пісьменнасці і культуры, які адбыўся ў Мінскім Доме дружбы.
Эпіграмы, зборнікі, аўтабіяграфія. Што захоўвае архіў-музей Васіля Віткі
Аб тым, што змяшчае фонд Васіля Віткі да 115-годдзя з дня нараджэння паэта расказалі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
У Магілёве музеі абяцаюць незабыўную ноч
У кожнага з шасці магілёўскіх музеяў яркая насычаная праграма. 15 мая 18:00 да 23:00 у абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава і яго філіялах-музеях — Славы Магілёўшчыны, этнаграфіі, мастацкім імя П.У. Масленікава будуць праходзіць няспынныя квэсты, гульні, акцыі, лекцыі, тэатралізаваныя перформансы, майстар-класы. Краязнаўчы музей дасць магчымасць акунуцца ў старажытную гісторыю Магілёва і адчуць подых стагоддзяў. Жадаючыя праверыць на сябе веданне археалагічных асаблівасцяў горада змогуць паўдзельнічаць у конкурсе археалагічнага малюнка. Для аматараў прыроды арганізатары прыдумалі нават музейны дэтэктыў пад інтрыгуючай назвай «Код Прыроды». Незвычайным абяцае быць квэст, удзельнікі якога паспрабуюць разгадаць «Шыфр Еўдакіма Раманава».
Захапленне мастацтвам можа запавольваць старэнне
Найбольш яўна ўплыў мастацтва на працэс старэння прыкметны ў людзей старэйшых за 40 гадоў
Творы неглюбскіх ткачых прадставілі на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаная традыцыйнаму ткацтву в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры адбылася прэм’ера спектакля «Падарожжа мсье Перышона»
«Патэтычны дзённік памяці» паказалі ў Вялікім тэатры Беларусі напярэдадні Дня Перамогі
Унікальны творчы праект «Патэтычны дзённік памяці» паказалі на сцэне Вялікага тэатра Беларусі напярэдадні Дня Перамогі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У гонар Віцебска і 35-годдзя «Славянскага базару». Калекцыю касцюмаў стварылі ў тэхналагічным каледжы
Прэм’еру аб адной з легенд аб абароне Брэсцкай крэпасці рыхтуюць у горадзе над Бугам
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы 14 мая адбудзецца прэм’ера тэатралізаванай чыткі «Фраў „Кудлатая“. Легенда». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры, перадае БелТА.