Навiны
Вальфовіч: асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны
Асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у Маскве на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, перадае БелТА.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»
Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.
Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі
Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.
Лукашэнка 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў саміце ЕАЭС і эканамічным форуме
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 і 29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў саміце Еўразійскага эканамічнага саюза і V Еўразійскім эканамічным форуме. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Дзе ў Беларусі 28 мая прагрымяць навальніцы?
У Беларусі 28 мая раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сусветная федэрацыя каратэ зняла абмежаванні з беларусаў
Сусветная федэрацыя каратэ (WKF) прыняла рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў з беларускіх спартсменаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
Экскурсіі з дэгустацыямі на завод па вытворчасці чорнай ікры пачнуць праводзіць у Беларусі
З чэрвеня ў Беларусі пачнуцца экскурсіі з дэгустацыямі на завод па вытворчасці чорнай ікры, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу
Для практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў набыта сучаснае навучальнае абсталяванне. Размова ідзе аб інтэрактыўных стэндах-трэнажорах для вывучэння такіх вучэбных прадметаў, як «Машыны і абсталяванне ў жывёлагадоўлі» і «Наладка, эксплуатацыя і сэрвіснае абслугоўванне аўтаматызаванага абсталявання ў жывёлагадоўлі». Гэта дасць магчымасць навучэнцам атрымаць практычны вопыт работы з тэхналогіямі, якія ўжо прымяняюцца на сучасных сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
Прафсаюз дапамог вярнуць работнікам звыш 6,6 тысячы рублёў
У адной са сталічных арганізацый сферы абслугоўвання падчас правядзення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы прафсаюзны юрыст выявіў, што наймальнікам пры прадастаўленні водпускаў не праводзілася работнікам аднаразовая выплата на аздараўленне.