Навiны
Урад прыняў меры для ўмацавання нацыянальнай сістэмы кібербяспекі
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб цэнтрах кібербяспекі», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды» стартаваў у Мінску
15–16 мая пачаў сваю работу VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды». Першы дзень аб’яднаў прадстаўнікоў царквы, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.
У Беларусі ў красавіку прадоўжылася дэвалютызацыя эканомікі
У Беларусі ў красавіку 2026 года прадоўжылася зніжэнне ўзроўню валютызацыі эканомікі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Біржавы тавараабарот Беларусі і Кыргызстана ў студзені-красавіку павялічыўся на 25 працэнтаў
Кыргызстан увайшоў у пяцёрку буйнейшых замежных прадаўцоў сыравіны для тэкстыльнай прамысловасці на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БелТА ў прэс-службе БУТБ.
Заблакіраваныя афіцыйныя каналы міжнароднага радыё «Беларусь»
Каналы міжнароднага радыё «Беларусь» заблакіраваныя без права аднаўлення, паведаміла БелТА.
Віражы грацыі і стальны характар: Як у Мінскім раёне выбіралі «Аўталэдзі-2026»
14 мая прысталічны рэгіён прыняў гістарычную падзею: у рэспубліканскім фармаце тут прайшоў фінал спаборніцтваў «Аўталэдзі-2026», арганізаваны Цэнтральным саветам ДТСААФ. Гэта не проста турнір, а яркае прызнанне прафесіяналізму сучасных жанчын, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны.
Лукашэнка: атрад спецпрызначэння «ЗУБР» МНС годна праявіў сябе ў дзясятках аперацый па ўсім свеце
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС з 35-годдзем з дня яго ўтварэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Будаўніцтва жылля, абнаўленне ў аэрапорце. Якія пытанні абмеркавалі на сесіі Гродзенскага аблсавета дэпутатаў
Новыя аб’екты будаўніцтва і ўстаноўку новага праграмна-апаратнага комплексу сістэмы пасадкі паветраных суднаў у аэрапорце Гродна абмеркавалі на сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае БелТА.
Каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў у 34 ВНУ краіны зацверджаны Мінадукацыі ў гэтым годзе
Каля 6,3 тыс. мэтавых месцаў у 34 ВНУ краіны зацверджаны ў гэтым годзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У Магілёве бізнесмены, дыпламаты, прадстаўнікі ўлады ствараюць глебу для перспектыўных праектаў
Пратаколы намераў аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на суму больш як 250 мільёнаў рублёў падпісаны ў рамках XVI Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху», які сабраў у Магілёве каля 1500 чалавек з ліку прадстаўнікоў улады, дзелавых колаў, дыпкорпусу Беларусі, Расіі, Кітая, Славакіі, Турцыі, Анголы, Замбіі, Нігерыі, Пакістана, Уганды.