Навiны
Больш за 580 чалавек атрымалі 100 балаў на ЦТ 2 і 5 чэрвеня
Больш за 580 чалавек атрымалі 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, якое прайшло ў Беларусі 2 і 5 чэрвеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
«Кардыялогія стала для мяне царыцай медыцыны». Урач аб сапраўдным прызванні і галоўнай прафесійнай мары
Усё сваё жыццё Алена Мядзведзева прысвяціла выратаванню сэрцаў і развіццю айчыннай кардыялогіі. Яна — прыклад сапраўднага ўрача, які спалучае ў сабе высокі прафесіяналізм, спакой і пазітыўны настрой. У РНПЦ «Кардыялогія» Алена Мядзведзева пачынала свой шлях у 2000 годзе ў якасці ўрача кардыялагічнага аддзялення, а сёння яна, з’яўляючыся ўжо доктарам медыцынскіх навук і дацэнтам, працуе намеснікам дырэктара па тэрапеўтычнай дапамозе.
Беларусь і Расія падпісалі дарожную карту сумесных праектаў па абслугоўванні авіятэхнікі для трэціх краін
Беларусь і Расія падпісалі дарожную карту сумесных праектаў па комплексным сэрвісным абслугоўванні авіяцыйнай тэхнікі на бліжэйшую перспектыву ў інтарэсах трэціх краін, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце.
Абарона інтэлектуальнай уласнасці і тэхналагічны суверэнітэт
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства — праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
У НАН Беларусі абмеркавалі новыя выклікі вірусалогіі
У Акадэміі навук адбылася экспертная навуковая сесія «Новая эра сучаснай вірусалогіі: інфекцыйныя пагрозы, стратэгія супрацьдзеяння». Мерапрыемства сабрала каля 60 удзельнікаў, сярод якіх як прызнаныя спецыялісты і эксперты з акадэмічных і ўніверсітэцкіх колаў, так і маладыя даследчыкі.
Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса зняла абмежаванні з беларусаў
У Полацку перапахавалі астанкі больш як 1 тыс. мірных жыхароў, расстраляных у гады ВАВ
У Полацку перапахавалі астанкі 1022 чалавек, забітых немцамі ў 1941 годзе, перадае БелТА.
Дзеля міру на роднай зямлі
Адзіны дзень інфармавання «Памяць у імя будучыні», прымеркаваны да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у Гомельскім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэце правяла старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена МАРГУНОВА.
Беларускія тэнісісткі выйшлі ў 1/4 фіналу турніраў у Кітаі і Іспаніі
Беларускія тэнісісткі сталі чвэрцьфіналісткамі турніраў ITF у Іспаніі і Кітаі, паведаміла БелТА.