Навiны
96 працэнтаў загінулых на пажарах прыпадае на жылы сектар. Што рабіць, каб зіма не пачалася з трагедыі
З пачаткам ацяпляльнага сезона, асабліва ў сельскай мясцовасці, традыцыйна расце колькасць пажараў. Вядома, з-за дрэннага надвор’я людзі больш часу праводзяць дома, і нагрузка на электрасеткі і ацяпленне, у тым ліку пячное, узрастае. Якія меры прадухіляць бяду, растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ТУРЧЫН.
Гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля дзяржавы ў крытычны момант — гэта і ёсць найвышэйшы маркер сапраўднай нацыянальнай бяспекі
Як мы ўжо паведамлялі ў папярэднім нумары «Звязды», у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшлі чарговыя парламенцкія чытанні. Іх тэма — «Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю з дня ўтварэння Палаты прадстаўнікоў. Гэта было сапраўды гераічнае пакаленне народных выбраннікаў, на долю якога выпала і праца па ўз’яднанні беларускіх зямель пасля верасня 1939 года, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае аднаўленне. Усё гэта прагучала падчас чытанняў у дакладах іх пераемнікаў — парламентарыяў сённяшніх. У кожным з выступленняў — жывая гісторыя, нават калі працытаваць іх тэзісна.
БДУКМ запускае прафарыентацыйны праект «Адзін дзень з жыцця студэнта»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДУКМ) аб’явіў аб старце новага маштабнага прафарыентацыйнага праекта «Адзін дзень з жыцця студэнта». Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўніверсітэце.
Аб чым Прэзідэнт гаварыў з губернатарам Бранскай вобласці
«Каб наша суседства было на карысць як вам, так і нам»
Рагожнік вызвалены ад пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама, выканаўцам абавязкаў прызначаны Ляўковіч
Знайсці кадры, якія вырашылі ўсё!
Тэхніка, транспарт, механізмы, агрэгаты, інфраструктура... Усё гэта было неад’емным складнікам эвакуацыйных мерапрыемстваў 1941–1942 гадоў. Аднак нельга не ўспомніць галоўны рухаючы рэсурс таго вялікага, амаль Серафімовіцкага «Жалезнага патоку» свайго часу — людзей. Працоўная мабілізацыя рабочай сілы для абароннага сектара прамысловасці СССР стала асобным галаўным болем кіраўнікоў-вытворцаў усіх узроўняў. Заводам і фабрыкам тэрмінова патрабавалася даўкамплектаванне кадраў, якія былі страчаныя пры эвакуацыі, пайшлі ў апалчэнне, — і туды пацяклі дзясяткі тысяч цывільных, часта малалетнія, узроставыя і непрыдатныя да ваеннай службы асобы абодвух полаў. Масавы набор на мяжы 1941–1942 гадоў быў параўнальны з колькасцю людзей, якія ўдзельнічалі ў асобных этапах партызанскага руху акупаваных савецкіх рэспублік.
Гастролі Смаленскага драмтэатра прайшлі ў Магілёве
Ключавыя акцэнты пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС
У аўторак працягнуўся рабочы візіт Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Таджыкістан. Цэнтральнай падзеяй другога дня камандзіроўкі стаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС. Традыцыйна пасяджэнне праводзілася ў двух фарматах: у вузкім складзе, дзе абмяркоўваліся найбольш адчувальныя пытанні, і ў пашыраным — з падключэннем усіх дэлегацый.
Парламенцкая дэлегацыя М’янмы прыбыла з візітам у Беларусь
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М’янма на чале са Старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Асамблеі Саюза Аун Лін Две прыбыла ў Беларусь, перадае БелТА.