Навiны
«Трэба кожнаму адпрацаваць на сваім месцы годна і без усялякіх збояў»
Уборачная кампанія — на асаблівым кантролі Прэзідэнта
Месі паведаміў, што правёў апошні матч за зборную Аргенціны
Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі паведаміў, што правёў апошні матч за зборную Аргенціны. Пра гэта напісаў журналіст Эрнан Кастыльё на сваёй старонцы ў сацсетцы X.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 36 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 36 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Сенатар Іна Таўкачова: «Паспяховая жанчына паспявае ўсюды — і на рабоце, і дома, і ў грамадскім жыцці»
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар ААТ «Салігорская птушкафабрыка» Іна Таўкачова прайшла няпросты, але вельмі цікавы і разнастайны шлях станаўлення. Карэспандэнт «МС» даведалася, што прывяло жанчыну ў палітыку, як гэты вопыт удаецца сумяшчаць з кіраўніцкай пасадай і ці застаецца ў сенатара час на сябе.
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця правядуць у Батанічным садзе
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця My way festival пройдзе 25-26 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 11:00 да 20:00. Пра гэта паведамляе БелТА.
Сеанс псіхааналізу ў тэатры лялек
Чалавеку ўласціва шукаць пачуццяў, але калі іх не кантраляваць, то можна прыйсці да залежнасці ад іншага і наогул страціць сваю асобу, ператварыўшыся ў бяздушную і бяздумную пачвару, якая не адчувае мяжы для сваёй жарсці. Так адбываецца з Кацярынай Ізмайлавай, гераіняй спектакля «Лэдзі М. цэнскага павета», прэм’ера якога адбылася ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Рэжысёр Яўген Карняг узяў за аснову аповесць Мікалая Ляскова і прапанаваў дарослай аўдыторыі псіхалагічны трылер, у якім адчуванне эмацыйнай пустэчы і жаданне запоўніць яе татальнай жарсцю прыводзяць да шэрагу трагедый.
Мбапэ стаў двухразовым найлепшым бамбардзірам ЧС
Другое месца заняў Ліянэль Месі, а трэцяе падзялілі Джуд Белінгем і Эрлінг Холанд.
Узаемадзеянне органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва стала ключавой тэмай пасяджэння ў Браславе
Развіццё рэгіёнаў і павышэнне дабрабыту грамадзян застаюцца нязменным дзяржаўным прыярытэтам. Ключавую ролю ў гэтым кірунку адыгрываюць органы мясцовага кіравання і самакіравання. Яны выступаюць галоўным сувязным звяном паміж дзяржавай і грамадствам, адказваючы за добраўпарадкаванне, мясцовую эканоміку, сацыяльную інфраструктуру і ўцягванне грамадзян у кіраванне справамі рэгіёна. Эфектыўная работа мясцовых улад і Саветаў дэпутатаў фарміруе аснову для развіцця рэгіёнаў і росту якасці жыцця. Якраз пра паспяховае ўзаемадзеянне, а таксама пра ролю мясцовых дэпутатаў у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва гаварылі ў Браславе на пасяджэнні пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Раз у квартал Савет Рэспублікі, які адказвае за каардынацыю работы дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў, арганізуе падобныя пасяджэнні ў рэгіёнах, каб абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, што ўзнікаюць на месцах, і вывучыць вопыт работы.
У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў сувязі з навальніцамі і ўзмацненнем ветру
У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў сувязі з навальніцамі і ўзмацненнем ветру, паведамляе БелТА.
Экспарт чаю матча з кітайскай правінцыі Чжэцзян вырас у 8 разоў
Ва ўмовах бурнага развіцця індустрыі сучасных чайных напояў імкліва расце сусветная папулярнасць матчы — парашка з прапаранага і тонка здробненага зялёнага чаю. У першым квартале гэтага года правінцыя Чжэцзян (Паўднёва-Усходні Кітай) экспартавала каля 1242 тон матчы на суму 140 млн юаняў, што ў 8 разоў перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.