Навiны
Пракат катамаранаў запусцілі ў Лошыцкім парку
Пракат катамаранаў стаў даступны наведвальнікам Лошыцкага парку, таму сцэнарыяў для запамінальнай прагулкі тут стала больш, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прадпрыемства «Аква-Мінск».
Прахадны бал 9,8. Пра папулярныя спецыяльнасці расказалі ў Мінскім радыётэхнічным каледжы
У філіяле БДУІР «Мінскі радыётэхнічны каледж» адбылося пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на аснове агульнай базавай адукацыі на дзённую форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Работы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца ў 214 населеных пунктах Мінскай вобласці
Па стане на 10.45 аднаўленчыя работы вядуцца ў 214 населеных пунктах Мінскай вобласці, паведамілі БелТА ў РУП «Мінскэнерга».
Пенсіянерка з Мінска здавала жыллё незаконным мігрантам, распачатая крымінальная справа
Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС разам з падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі спынілі дзейнасць 65-гадовай мінчанкі, якая арганізоўвала незаконнае знаходжанне замежных грамадзян у Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Ашуканцы абвінавацілі мінчаніна ў здрадзе радзіме, а потым прымусілі аддаць зберажэнні і прадаць машыну
Аферысты падманам пераканалі мінчаніна перавесці зберажэнні за мяжу і прадаць аўто. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Знесеныя дахі і абарваныя правады. Мінская вобласць ліквідуе наступствы ўдару стыхіі
У Мінскай вобласці ліквідуюць наступствы праходжання начнога навальнічнага фронту, перадае БелТА.
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Мінску
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Мінску. Аб гэтым паведаміў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, якое праходзіць у Чалпон-Аце (Кыргызстан), перадае БелТА.
Жылфонд Мінска на 90 % гатовы да ацяпляльнага сезона
За апошнія дзесяць гадоў айчынная ўралогія зрабіла значны прарыў
У 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі ў Мінску з пачатку года было выканана больш за 12 820 аперацый, з іх звыш 5 тысяч — уралагічныя. Пры гэтым колькасць складаных і высокатэхналагічных аперацый дасягнула практычна 30 %. А ў цэлым у айчыннай уралогіі адзначаюць значны прагрэс. Больш падрабязна аб сучасных падыходах і тэхналагічных рашэннях у лячэнні хвароб нырак і мочавыводзячых шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай установе аховы здароўя, расказалі журналістам падчас прэс-тура. Пабывала ў ім і карэспандэнт «Звязды».