Навiны
У Беларусі стартуюць ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны
У Беларусі сёння стартуюць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у адзіныя тэрміны, паведаміла БелТА.
Пашпарт, чорная ручка, пропуск. Што можна пранесці з сабой на ЦЭ і ЦТ у аўдыторыю
Што можна пранесці з сабой на ЦЭ і ЦТ у аўдыторыю, нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКЗ) Дзмітрый Міронаў, паведамляе БелТА.
Выпускнікі 11 класаў здаюць цэнтралізаваны экзамен
Вітаючы на свяце апошняга званка старшакласнікаў, міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ нагадаў ім, што праз некалькі дзён іх чакае першы этап цэнтралізаванага іспыту — адно з галоўных выпрабаванняў, якое вызначыць іх будучыню.
Полацк ладзіць «Цэнтр Еўропы»
29 — 30 мая ў Полацку пройдзе IX літаратурны форум «Цэнтр Еўропы».
Творчы вечар кампазітара Алены Атрашкевіч «Душа мая» прайшоў у Мінску
У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі прайшоў юбілейны вечар «Душа мая» беларускага кампазітара, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Алены Атрашкевіч. На сцэне выступілі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, харавыя калектывы, салісты беларускай оперы і эстрадныя выканаўцы. Паведаміла БелТА.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць маніторынг цэн і асартыментаў у сваіх выбарчых акругах
Пытанне справядлівага цэнаўтварэння знаходзіцца на пастаянным кантролі ў беларускага лідара. Яно і зразумела: бо менавіта на цэны ў першую чаргу звяртаюць увагу людзі, прыходзячы ў краму ці на рынак. І мы ўжо прывыклі, што на прылаўках прадстаўлены шырокі асартымент, і што асабліва радуе — кошты не кусаюцца. І ў гэтым заслуга той жорсткай палітыкі, якую праводзіць кіраўнік дзяржавы. «Паўтараю тым, хто не разумее: людзі ядуць прадукты, а не статыстыку. Таму кантроль за цэнамі павінен быць жорсткім, а іх фарміраванне — справядлівым», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 лютага справаздачу ўрада за 2025 год.
У еўрапейскіх элітах разгараецца дыскурс аб актуальнасці дзейнай эканамічнай мадэлі
Еўрапейская сацыяльна-эканамічная мадэль некаторы час была амаль што міжнародным эталонам. І ў канцы мінулага — пачатку гэтага стагоддзя вельмі цвёрда канкурыравала са знакамітай «амерыканскай марай». Складана сказаць, які брэнд выйграў, бо сучасныя ЗША перайшлі да прынцыпаў рэальнай палітыкі — вельмі прагматычнай і вельмі шчырай, не марнуючы час і сілы на ідэалагічныя дымавыя заслоны. Ды і «мара» сёння ў Штатах трансфармавалася. Еўрапейская мадэль наогул адчувае крызіс канкурэнтаздольнасці па многіх вектарах. І гэта абмяркоўваюць не маргіналізаваныя эксперты, навукоўцы і актывісты, а еўрапейская эліта.
Як зрабіць халаднік карысным?
Замест каўбасы рэкамендуецца выкарыстоўваць адварное мяса, каб знізіць каларыйнасць і павысіць утрыманне бялку
У якім выпадку рыэлтарскую арганізацыю могуць пазбавіць ліцэнзіі?
З 16 мая ўступілі ў сілу асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2025 года «Аб рыэлтарскай дзейнасці». На працягу года Міністэрствам юстыцыі прымаліся меры па забеспячэнні рэалізацыі яго патрабаванняў і неабходныя падзаконныя акты, праводзілася інфармацыйная работа.
23 мая для вучняў 11-х класаў прагучыць апошні званок
Для многіх дзяцей і іх бацькоў свята апошняга званка будзе адначасова і радасным, і сумным: з аднаго боку, старшакласнікі на крок стануць сталей, з другога — развітаюцца з самым шчаслівым (але яны пакуль гэтага не ўсведамляюць) перыядам свайго жыцця — дзяцінствам.