Навiны
Канікулы — выдатны час для юных музыкантаў іграць у адным аркестры з прафесіяналамі
Ад поля да палатна — фестываль «Ільняная карусель» у Карме пазнаёміць з унікальнымі традыцыямі льнаводства
Гарадскі пасёлак Карма Гомельскай вобласці ўжо заўтра, 1 жніўня, на дзень стане льняной сталіцай Беларусі. Дзявяты раз тут пройдзе рэгіянальны фестываль «Ільняная карусель», які аб’яднае сотні ўдзельнікаў і гасцей раённага цэнтра, піша SB.by.
У Магілёўскім абласным драмтэатры адбылася прэм’ера
У Магілёўскім абласным драмтэатры адбылася прэм’ера лірычнай камедыі па п’есе савецкага пісьменніка Валянціна Катаева «Пара кахання» ў пастаноўцы рэжысёра Надзеі Новікавай. Паказ прайшоў з аншлагам.
Выстава драўляных вырабаў «Ад каранёў да сучаснасці» адкрылася ў галерэі «Універсітэт культуры»
У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава драўляных вырабаў «Ад каранёў да сучаснасці», перадае БелТА.
Хто жыве ў запаведных лясах бліз мяжы Беларусі і Расіі?
Фотавыстаўка «Таямніцы дзікага памежжа» адкрылася ў зале Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Яна расказвае пра насельнікаў зялёных прастораў суседніх тэрыторый Беларусі і Расіі. У гэтых раёнах па лясах, лугах, узбярэжжах рэк праходзіць дзяржаўная граніца. Аб’ядноўвае іх агульны свет раслін, звярынае і птушынае царства, запаведныя абшары — унікальныя прыродныя скарбы.
Завяршыўся прыём заявак на фестываль дакументальнага кіно краін СНД
Лепшыя кнігі на прасторы СНД
Адбылося пасяджэнне журы ХХІІІ Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Свет кніг. Літаратурныя паўзы ў адпачынку
Лета — той цудоўны перыяд, калі шмат забаў і вольнага часу з’яўляецца ў нашых дзяцей. Аднак час ад часу можна і нават патрэбна рабіць, напрыклад, творчыя паўзы: браць у рукі кнігу і пераносіцца ў чароўны свет казак, вершаў. У гэтым вам выдатна дапамогуць кніжныя навінкі «Выдавецкага дома «Звязда».
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця правядуць у Батанічным садзе
Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця My way festival пройдзе 25-26 ліпеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 11:00 да 20:00. Пра гэта паведамляе БелТА.