Навiны
Амаль 83% беларусаў ва ўзросце 45+ гатовыя змяніць прафесію
Дзякуючы лічбавым тэхналогіям, якія ўкараняюцца ў сістэму аховы здароўя ў Мінску, будучыя мамы змогуць даведацца пра стан свайго здароўя, не выходзячы з дому
У Тыдзень бацькоўскай любові ў 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска прадставілі новую лічбавую платформу для дыстанцыйнага назірання цяжарных жанчын. Улічваючы, што такі перыяд патрабуе рэгулярнага медыцынскага кантролю за станам будучай мамы, увагі да рэкамендацый урача, узаемадзеянне з медыцынскім спецыялістам ва ўстанове аховы здароўя цяпер не будзе абмяжоўвацца толькі наведваннем кансультацыі. Даведаліся, як будзе арганізавана дадатковае ўзаемадзеянне паміж доктарам і пацыенткай у перыяд паміж прыёмамі.
Стандарт забеспячэння насельніцтва аптэкамі перавыконваецца больш чым у тры разы
Варта адзначыць, што разам з тым удасканальваецца сістэма рэалізацыі лекавых прэпаратаў — для гэтага ўкараняюцца сучасныя лічбавыя тэхналогіі. Пра гэта падчас брыфінгу ў Доме прэсы напярэдадні Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці расказаў вядучы правізар-інспектар, кіраўнік сектара карпаратыўнага навучання арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела РУП «Белфармацыя» Арсеній КІРЫЛЮК.
Беларускія дызайнеры прымуць удзел у міжнародным фестывалі «Адміралцейская іголка»
Фіналісты «Млына моды 2026» прымуць удзел у фінале XXIII Міжнароднага фестывалю моды, мастацтва і дызайну «Адміралцейская іголка», які пройдзе з 19 па 22 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БелТА расказалі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Мальдывамі аб паветраных зносінах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падпісаў указ № 361, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Мальдывамі аб паветраных зносінах. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пры якой тэмпературы паветра кіроўца абавязаны ўключыць ацяпленне ў аўтобусе
З прыходам халадоў пасажыраў грамадскага транспарту хвалюе не толькі надвор’е за акном, але і тэмпература ў салоне. Аказваецца, для ўключэння ацяплення існуе канкрэтная тэмпературная адсечка. Пра гэта расказалі ў прэс-службе сэрвісу «Атлас».
У Беларусі створана нацыянальная сістэма павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі для індустрыяльнага сектара
Аўтаматызацыя выключае цяжкую і аднастайную працу, зніжае працаёмкасць і павышае канкурэнтаздольнасць любога прадпрыемства. Але ў тэхналагічнага прарыву ёсць адваротны бок: чым больш аўтаматыкі, тым вастрэй дэфіцыт тых, хто здольны яе абслугоўваць. Пытанне не раз узнімалася на самых высокіх узроўнях. У тым ліку — актыўна абмяркоўвалася на ІІ Міжнароднай прамысловай выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь».
Паспрабуем абысці самыя цікавыя месцы Магілёва за адзін дзень
Магілёў — горад з багатай гісторыяй, утульнымі вулачкамі і асаблівым шармам. Калі ў вас ёсць час з раніцы да вечара, каб палюбіць яго, трэба дзейнічаць па дэталёва прадуманым плане. Адчуць рытм абласнога цэнтра і пабачыць яго галоўныя скарбы дапаможа складзены намі маршрут.
Адзін з інструментаў павышэння продажу айчынных тавараў — выкарыстанне канцэпцыі нацыянальнай ідэнтыфікацыі
Як кажуць у арміі ніжнія чыны, генералам часам здаецца, што яны камандуюць. І ў эканоміцы не варта пераацэньваць магчымасці рэгулятараў. Яны могуць уводзіць розныя абмежавальныя або стымуляцыйныя меры, але ў выніку апошняе слова застаецца, кажучы навуковай мовай, за эканамічнымі агентамі. А калі выказвацца прасцей — за грамадзянамі. Менавіта яны прымаюць рашэнне зберагаць ці траціць, купляць цяпер ці потым, набыць імпартны тавар ці айчынны. Псіхалагічны фактар з’яўляецца адным з ключавых. Напрыклад, спажывецкі патрыятызм. Менавіта ўнутраныя адчуванні людзей (не толькі праславутае спалучэнне «цана — якасць») фарміруюць попыт на ўнутраным рынку. Але спажыўца трэба запаліць ідэяй. І не проста выкладваць тавар на паліцы, але і дакладна яго ідэнтыфікаваць як нацыянальны набытак.