Навiны
Мінэканомікі: на 2026 год запланавана павелічэнне аб'ёмаў фінансавай падтрымкі бізнесу ў 1,5 раза
На 2026-ы запланавана павелічэнне аб’ёмаў фінансавай падтрымкі бізнесу ў 1,5 раза з далейшым ростам у 2027—2030 гадах. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар на пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (БФФПП), паведамляе БелТА.
«Калі нешта абяцаю — абавязкова раблю». Пад такім дэвізам працуе ў сваёй акрузе дэпутат Андрэй Ліс
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Андрэй Ліс выдатна ведае, што хвалюе выбаршчыкаў яго акругі. Справа ў тым, што генерал-маёр юстыцыі нарадзіўся і вырас у Клецкім раёне, які ўваходзіць у Капыльскую выбарчую акругу № 66. На асаблівым кантролі дэпутата патрыятычнае выхаванне моладзі, абарона і падтрымка інстытута сям’і, садзейнічанне развіццю рэгіёнаў, іх турыстычнага патэнцыялу. Задачы розныя, але мэта адна — паляпшэнне якасці жыцця кожнага беларуса.
Больш за 57 тыс. укладаў «Сямейны капітал» адкрыта ў Беларусі за пяць гадоў
За пяць гадоў рост памеру сямейнага капіталу склаў 140,2 %. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Сталічны час паказвае развіццё
Інвестыцыі, фінансаванне сацыяльнай сферы абмеркавалі на заключных сесіях Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў.
«Мы павінны ім прад’явіць рахунак». Лукашэнка пра адказных за генацыд беларускага народа
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы новым генеральным пракурорам Дзмітрыя Гару, падкрэсліў, што адказным за генацыд беларускага народа павінен быць прад'яўлены рахунак, перадае БелТА.
Пілоны з барэльефамі танкіста, пехацінца і лётчыка адноўлены на адным з найбуйнейшых воінскіх пахаванняў
Сёлета цэнтральным месцам святкавання 9 Мая ў Віцебскім раёне стаў воінскі мемарыял у аграгарадку Заронава. Напярэдадні ўрачыстасцяў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, тут быў рэалізаваны праект грамадзянскай ініцыятывы «Захаваем для нашчадкаў памяць». Ён накіраваны на ўвекавечванне памяці савецкага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне насельніцтва на прыкладзе мужнасці і стойкасці байцоў Чырвонай Арміі, якія цаной сваіх жыццяў адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Сем прыярытэтаў праграмы на пяцігодку: разбіраемся з эканамістам
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады, аднагалосна зацверджаная VІІ Усебеларускім народным сходам 19 снежня 2025 года, уяўляе сабой стратэгічны дакумент, арыентаваны на ўстойлівае развіццё дзяржавы ў няпростых сучасных умовах і вызначае якасць жыцця нашых грамадзян у любым кутку краіны. Разбіраемся ва ўсіх сямі прыярытэтах на будучую пяцігодку з эканамічным экспертам, начальнікам адукацыйнага цэнтра «Аксіёс» ААТ «Гіпрасувязь» Юліяй Абуховіч.
Эксперт: Банк развіцця на сваіх прыкладах паказвае фінансаваму рынку акно магчымасцяў
Глабальны эканамічны светапогляд не мяняецца — ён ужо змяніўся. І пад яго з рознай хуткасцю і поспехам перабудоўваюцца нацыянальныя эканомікі. У цэлым вектары развіцця застаюцца ранейшымі, але маршрут дасягнення становіцца зусім іншым. Адпаведна, мяняюцца і прынцыпы развіцця, мы ўшчыльную падышлі да іншых падыходаў інвеставання зыходзячы з новых рэалій. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Банка развіцця Дзмітрый Ярашэвіч.
Скончыўся апошні этап уступнай кампаніі 2025 года — адбылося залічэнне завочнікаў у аграрныя ВНУ Беларусі
Нетыповы для паступлення ва ўстановы адукацыі час — позняя восень — пачатак зімы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі тлумачаць так: калі заканчваюцца інтэнсіўныя сельскагаспадарчыя работы, у працаўнікоў аграрнага комплексу з’яўляецца час не толькі для адпачынку, але і для развіцця, руху наперад, атрымання адукацыі. У кіраўнікоў — магчымасць якасна павысіць узровень кадравага складу арганізацый, калі яны будуць падтрымліваць і заахвочваць такія ініцыятывы.
Кароткачасовы снег і да −12 °C прагназуецца ў Беларусі 23 снежня
У Беларусі 23 снежня пахаладае, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.