
Больш за 100 парушэнняў цэнавага заканадаўства зафіксавалі ў гэтым годзе
Надбаўка даходзіла да 440 працэнтаў.
Юрый Марэцкі: Дапамагчы, разабрацца ў сітуацыі, не парушаючы заканадаўства
Да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Юрый Марэцкі праходзіў службу ў Лагойску, а затым доўгі час у Смалявічах — займаў пасаду ваеннага камісара Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. «Таму і атрымліваецца, што са сваёй выбарчай акругай я ўжо быў знаёмы не па чутках. Людзі мяне ведалі, таму мне было лёгка вылучыць сваю кандыдатуру і заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў». Сёння ў склад далёка не маленькай Жодзінскай 64-й акругі акрамя аднайменнага горада з насельніцтвам 63 тысячы чалавек уваходзіць і сем сельсаветаў Смалявіцкага раёна (прыкладна 15 тысяч чалавек). Падрабязней аб тым, чым сёння жыве мясцовая выбарчая акруга, Юрый Браніслававіч расказаў карэспандэнту «Звязды».

У Мінску татуіроўшчык абрабаваў пункт выдачы заказаў і ўцёк

Больш за 50 галаграм прадставілі на выставе ў Мінску
Крыж Еўфрасінні Полацкай, пояс Вітаўта і шведскі кубак.

У лесе пад Светлагорскам выратавалі сабаку, закапанага зажыва
У Светлагорскім раёне ў лясным масіве добраахвотнікі пошукава‑выратавальнага атрада «Пульс» знайшлі жывога сабаку, якога хтосьці закапаў у яме. Пра гэта паведамляюць Smartpress. by.

Рыжанкоў: Для выбудоўвання беларуска-расійскіх сувязей адносіны паміж лідарамі краін маюць ключавое значэнне

Міжнародная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс» пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага 10-12 чэрвеня пройдзе першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

Гендырэктар: «Беларусьфільм» будзе арыентавацца на запатрабаванае кіно і пачне здымаць серыялы
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» будзе арыентавацца на запатрабаванае кіно і пачне здымаць серыялы. Пра гэта па выніках нарады пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі заявіў журналістам генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Дзмітрый Сямёнаў, які зусім нядаўна ўзначаліў кінастудыю, паведамляе БелТА.
