Навiны
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені—кастрычніку склаў 186,8 млрд рублёў
У студзені — кастрычніку 2026 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 186,8 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,4% да ўзроўню студзеня — кастрычніка 2025 года. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Белстаце.
Лукашэнка адобрыў праект беларуска-расійскага пагаднення аб адзінай аграрнай палітыцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў указ № 409, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб адзінай аграрнай палітыцы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь прапануе Яўрэйскай аўтаномнай вобласці пастаўкі прадукцыі машынабудавання
Беларусь прапануе Яўрэйскай аўтаномнай вобласці пастаўкі прадукцыі машынабудавання, развіццё супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і турызму. Пра гэта заявіла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч падчас сустрэчы з губернатарам Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расійскай Федэрацыі Марыяй Касцюк, паведамляе БелТА.
Як у Адэльску адзначылі «Свята млынароў»
У мінулую нядзелю, 15 лістапада, аграгарадок Адэльск Гродзенскага раёна стракацеў народным каларытам і водарам свежага хлеба. Тут у 14-ы раз прымалі брэндавае «Свята млынароў», прымеркаванае да дня святога Марціна — нябеснага заступніка ўсіх млынароў.
Падрабязнасці сустрэчы кіраўніка дзяржавы з губернатарам Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі
Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стартаваў з міжнароднага парадку дня. У панядзелак беларускі лідар прыняў у Палацы Незалежнасці губернатара Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі Марыю Касцюк, якая ўпершыню наведвае нашу краіну з візітам. У ходзе перагавораў бакі акрэслілі канкрэтныя шляхі развіцця далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.
Прэзідэнт назначыў Паўла Муравейку губернатарам Віцебшчыны
Яшчэ адным мерапрыемствам у графіку беларускага лідара стала кадравае назначэнне. Кіраўнік дзяржавы назначыў Паўла Муравейку старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Да цяперашняга часу Павел Муравейка займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, а да гэтага кіраваў Генеральным штабам Узброеных Сіл.
Больш за паўтары тысячы навабранцаў унутраных войскаў МУС прынеслі Ваенную прысягу
Ваеннаслужачыя новага папаўнення ўнутраных войскаў МУС прынялі Ваенную прысягу перад баявымі сцягамі злучэнняў і воінскіх часцей па ўсёй Беларусі ў прысутнасці сваіх родных і блізкіх.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг у Беларусі за студзень-верасень склала 8,3%
У Беларусі за студзень — верасень 2026 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 8,3%, рэнтабельнасць продажаў — 6,8%. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Белстаце.
У Верхнядзвінскім раёне на граніцы з Латвіяй знайшлі цела іншаземкі
Беларускія пагранічнікі днём 14 лістапада ў Верхнядзвінскім раёне на граніцы з Латвіяй знайшлі цела іншаземкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
У Беларусі набылі моц змяненні ў працэсе дзяржтэхагляду: у чым ключавыя навацыі?
Праходжанне тэхагляду абавязковае для ўсіх аўтаўладальнікаў, якія прымаюць удзел у дарожным руху. З 16 лістапада набылі моц важныя змяненні ў гэтым працэсе — пачалі дзейнічаць нормы пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2026 года № 244 і Міністэрства транспарту і камунікацый ад 24 ліпеня 2026 года № 37. У чым ключавыя новаўвядзенні, расказалі БелТА ў Мінтрансе.