Навiны
Адытыўныя тэхналогіі пашыраюць гарызонты для прамысловых канструктараў
І наватарам, і кансерватарам прыйдзецца пераходзіць на новыя тэхналагічныя ўклады. Але новыя тэхналогіі (не заўсёды падмяняючы старыя) пашыраюць магчымасці вытворцаў, інструментарый павышэння канкурэнтаздольнасці. Шырокі спектр адытыўных тэхналогій якраз здольны даць значную перавагу — таму іх унеслі ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2030 года.
Псіхолаг: Чаму дзіця капрызіць? Сакрэт, пра які не гавораць у пясочніцы
На пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці абмеркавалі новыя энергетычныя рашэнні
Не толькі аднаўленне, але і забеспячэнне далейшага ўстойлівага развіцця
Развіццё электраацяплення і павелічэнне колькасці электрамабіляў: як БелАЭС паўплывала на жыццё беларусаў
Пра значэнне БелАЭС для краіны расказаў дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Аляксей Дзербін падчас гарадскога інфастрыму ў Мінскай ратушы, паведаміла БелТА.
Каму і навошта патрэбна падзяляць людзей?
Гісторыя ведае мноства прыкладаў, калі прынцып «Падзяляй і ўладар» аказваў велізарны ўплыў на развіццё дзяржавы. Падзел як метад кіравання не толькі фарміраваў палітычныя ландшафты, але і аказваў глыбокі ўплыў на сацыяльныя структуры і эканамічнае развіццё краін. Ці выкарыстоўваецца ён сёння ў свеце для захавання ўплыву і кантролю над грамадствам? Спыталі ў нейрахірурга, навуковага супрацоўніка аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчыка кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, члена Беларускага саюза журналістаў Гумена ГАРБАННІДЖАДА.
Лічбавыя платформы і інвестыцыі: што дапаможа ў развіцці турызму ў Беларусі
Якія перспектывы развіцця турызму ў Беларусі, расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Раман Бродаў, перадае БелТА.
Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?
Сярод распаўсюджаных ментальных пастак называюць упартасць (калі мы працягваем рабіць тое, што страціла для нас каштоўнасць), пракрастынацыю (адкладванне рашэння любых задач на апошні момант) і яе супрацьлегласць — апярэджанне (пачынаем занадта рана). Калі казаць проста, ментальныя пасткі — нашы няправільныя дзеянні і ўчынкі, якія часам засноўваюцца на памылках, няслушных уяўленнях і прыводзяць да страты часу. Пры гэтым мы абсалютна ўпэўненыя, што ўсё робім правільна.
Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў
Тэму, выбраную для Адзінага дня інфармавання, які праходзіў 19 сакавіка па ўсёй краіне, цяжка пераацаніць. Гэта адзін з прыярытэтаў, атрымаўшых адабрэнне ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Усебеларускім народным сходам. На некаторых сустрэчах на прадпрыемствах і ва ўстановах пабывалі карэспандэнты «Звязды».
Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык — пра дасягненні і ўпэўненае развіццё раёна
Нягледзячы на некаторыя выпрабаванні, асаблівых поспехаў летась Капыльскаму раёну традыцыйна ўдалося дасягнуць у галіне сельскай гаспадаркі. Капыльскі раён — самы «рапсавы», таксама ён з’яўляецца лідарам па вырошчванні цукровых буракоў у краіне. У 2025-м быў атрыманы рэкордны ўраджай: сабрана 55 тысяч тон гэтай культуры. Пра тое, якіх яшчэ вынікаў удалося дасягнуць, размаўляем са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем ПІЛІШЧЫКАМ.