Навiны
«Гадзіна Зямлі». Беларусаў заклікаюць на час адключыць электрапрыборы
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў і арганізацыі Беларусі прыняць удзел у экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі — 2026», паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.
У Гродзенскай вобласці стартавалі суботнікі
Маштабная работа разгарнулася на тэрыторыі новай Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, якая размясцілася на праспекце Янкі Купалы. Будаўніцтва аб’екта было пачата па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Удзел у суботніку прынялі кіраўніцтва вобласці і прадстаўнікі сілавых структур рэгіёна і іншыя ведамствы, медыкі.
Дапамога роднаму лесу. Члены Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» у Стаўбцоўскім раёне
Члены прэзідыума і работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу прынялі ўдзел сёння ў рэспубліканскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!», прымеркаванай да пяцігодкі якасці, у Акінчыцкім лясніцтве Стаўбцоўскага раёна, паведаміла БелТА.
На кантролі — правілы абгону. З 20 сакавіка ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю
З 20 па 23 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю, накіраваную на папярэджанне ДТЗ з прычыны парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, паведамляе БелТА.
Акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» стартавала ў Беларусі
У Беларусі 16 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!». Першымі ў яе ўключыліся і падалі прыклад іншым работнікі апарату Міністэрства лясной гаспадаркі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, паведамляе БелТА.
«Заставацца людзьмі ў складанай сітуацыі». Міністры аб значэнні праекта «Запусці сэрца»
Адукацыйны праект «Запусці сэрца» мае комплексны характар, адзначыў у каментарыі журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у час наведвання Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе стартаваў праект 2026 года, паведаміла БелТА.
У Палаце прадстаўнікоў юным беларусам урачыста ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Пуцёўка ў дарослае жыццё
Колькі нецвярозых вадзіцеляў за рулём спынена на дарогах краіны за чатыры дні, расказалі ў ДАІ
Вынікі прафілактычных мерапрыемстваў «П’янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе» паведамілі БелТА ў Галоўным упраўленні ДАІ МУС.
Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі да Дня жанчын
Міністэрства юстыцыі 6 сакавіка з 10.00 да 12.00 правядзе ў фармаце прамой тэлефоннай лініі акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да Дня жанчын. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
Паставы прымаюць эстафету культурнай сталіцы Беларусі
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі — 2026» адбудзецца ў Паставах 27 лютага. Гэта акцыя праводзіцца ў нашай краіне з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія атрымліваюць ганаровы статус, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі іх самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы жыхароў, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.