Навiны
«У бяспечным, мірным і якасным фармаце»
Сёлетнія выбары Прэзідэнта — ужо гісторыя. Аб тым, з якімі выклікамі сутыкнулася наша краіна пры падрыхтоўцы і правядзенні электаральнага працэсу і тым, як трэба, нягледзячы ні на якія ўмовы ісці сваім шляхам — шляхам захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны — падзяліліся нашы суразмоўнікі.
Адзіная задача — захаваць краіну
Карэспандэнты «Звязды» ў кулуарах фінальнага канцэрта акцыі «Марафон адзінства» пагутарылі з вядомымі беларусамі і не толькі. У «Мінск-Арэне» сабраліся жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны. Іх аб’ядновае любоў да сваёй зямлі, гонар за дасягненні суверэннай Беларусі, упэўненасць у мірнай і шчаслівай будучыні.
Стратэгічнае бачанне, практычны клопат
Традыцыйна падчас паездкі на якое-небудзь прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка не абмяжоўваецца знаёмствам з вытворчасцю. Як правіла, кіраўнік дзяржавы ставіць стратэгічныя задачы, важныя для ўсёй краіны, а падчас размовы з калектывам закранае самыя розныя тэмы, якія цікавяць і хвалююць людзей. Не стала выключэннем і наведванне МАЗа. Мы пацікавіліся ў экспертаў, на што звярнулі ўвагу яны падчас візіту Прэзідэнта на адно з самых вядомых не толькі ў краіне прадпрыемстваў.
Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця
Абвешчаная Указам Прэзідэнта пяцігодка якасці ўсіх без выключэння нацэльвае на стваральную працу і на вынік. Аб гэтым сёння разважаюць нашы эксперты-парламентарыі.
«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»
Абвешчаная ўказам Прэзідэнта пяцігодка якасці стане лагічным працягам таго, над чым беларусы разам са сваім лідарам працуюць ужо трыццаць гадоў — каб жыць у нашай любімай краіне было мірна, спакойна, зручна і прыгожа. Падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам дакумент можна назваць без перабольшвання дэкларацыяй жыцця беларусаў на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыярытэтнымі мэтамі боіжэйшых пяці гадоў названыя далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Самыя важныя рэчы для дабрабыту грамадзян і захавання незалежнасці.
Статус старшыні ЕАЭС — гэта не толькі ганарова, але і адказнасць за будучыню ўсяго еўразійскага рэгіёна
Рэспубліка Беларусь з 1 студзеня трэці раз прыняла старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). 2025 год для Саюза будзе знакавым: завяршаецца пяцігодка рэалізацыі Стратэгічных кірункаў развіцця гэтай рэгіянальнай арганізацыі і закладваецца фундамент ажыццяўлення Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях».
Цяпер — не час маўчаць
Працягваем знаёміць з меркаваннямі вядомых асоб, якія не толькі паглыблены ў літаратурны працэс, але і з’яўляюцца жыхарамі нашай краіны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неабыякавымі да лёсу дзяржавы, якія самі шмат робяць для беларускай літаратуры, культуры і светлай будучыні дзяржавы.
Нашы каштоўнасці — код нацыі
8 студзеня ў зале Палаца Рэспублікі з удзелам кіраўніка краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміямі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльнымі прэміямі «Беларускі спартыўны Алімп». Сціслае, але ёмістае і моцнае выступленне Аляксандра Лукашэнкі, якое ахоплівае час цяперашні (з геапалітычнымі гульнямі навокал) і нашу будучыню (як далей жыць будзем), як кажуць, разляцелася на цытаты. Самыя цікавыя выказванні экспертаў, агучаныя ў медыяпрасторы, — у нашым матэрыяле.