Навiны
Амаль 4,5 тысячы рублёў складаюць пад’ёмныя пры перасяленні на новае месца жыхарства і працы ў сельскую мясцовасць
Грошы — у справу
Стваральная культура ўзаемадзеяння актывістаў і мясцовай улады
Больш як 120 заявак паступіла на адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. 33 праекты-пераможцы будуць увасоблены ў жыццё да канца гэтага года.
Планы і трэнды жыллёвага будаўніцтва на найбліжэйшую пяцігодку
Арэнднае, сацыяльнае, па дзяржзаказе
Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі 2026 года
Мінск аб’яўлены маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе. Аб гэтым расказала начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Вікторыя Захарэўская, паведамляе БелТА.
Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух
Традыцыйная XVII зімняя абласная спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў прадэманстравала, што ў гэтай галіне працуюць мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі. 250 чалавек у складзе 18 каманд самааддана змагаліся ў Магілёве за спартыўны прэстыж сваіх арганізацый. Настольны тэніс, більярд, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба — у кожным відзе спорту ішла дынамічная бескампрамісная барацьба на вынік. Усе гульцы паказалі волю да перамогі, упартасць і добрыя спартыўныя навыкі. Мацнейшай камандай, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе ў лютым, стала зборная «Магілёўаблводаканала». Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды Бялыніцкага «Жылкамгаса» і Клімавіцкага УКП «Камунальнік» адпаведна.
Па выніках снежня намінальная налічаная сярэдняя заработная плата перавысіла тры тысячы рублёў
Як паведамілі ў Белстаце, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у снежні 2025 года склала 3112,7 рубля.
Белстат: за 2025 год пабудавана больш за 50 тысяч кватэр
Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у мінулым годзе арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 50,2 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 4,573 мільёна квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Амаль Br10 тыс. З 1 лютага вырастуць субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы
З 1 лютага 2026 года дзяржаўныя субсідыі на адкрыццё ўласнай справы вырастуць амаль да Br10 тыс. і будуць дзейнічаць да 30 красавіка. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Закон «Аб правах дзіцяці»
Законапраект накіраваны на бяспеку і абарону дзяцей, уключаючы інфармацыю, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Гаворка, вядома, ідзе пра сетку Інтэрнэт. У абноўленым законе прапісана, што цяпер бацькі і апекуны, дзяржаўныя органы і арганізацыі афіцыйна абавязаныя абараняць дзяцей ад шкоднага кантэнту ў Інтэрнэце. Гэта ўключае і кантроль за інфармацыяй, якую атрымлівае дзіця.
Галоўныя ўражанні апошніх студзеньскіх выхадных: афіша на 24 і 25 студзеня
Гатовыя да выхадных, дзе рэальнасць пераплятаецца з фантазіяй, а класіка сустракаецца з сучаснасцю? Наша афіша на 24–25 студзеня — гэта білет у сусветы на любы густ!