Навiны
Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі гідролагі
Якія рэгіёны Беларусі ўжо закранула вясновае разводдзе, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як у МУС падтрымліваюць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў прыём міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым шматдзетных маці, якія праходзяць службу ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках, жанчын-міліцыянераў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама старшыняў пярвічных арганізацый саюза жанчын МУС, перадае БелТА.
Кіраўнікі мінфінаў G7 занепакоіліся праблемай выкарыстання нафты са стратэгічных запасаў
Кіраўнікі міністэрстваў фінансаў краін «Вялікай сямёркі» (G7) на пазачарговай сустрэчы з кіраўніком Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) Фаціхам Біролем 9 сакавіка абмеркавалі магчымасць сумеснага выкарыстання нафты са стратэгічных запасаў, паведамляе газета Financial Times са спасылкай на крыніцы, у тым ліку высокапастаўленага чыноўніка адной з карін «сямёркі».
Магутнасць сонечных і ветраэлектрастанцый у Кітаі заўважна вырасла
Беларускія медыкі выконваюць усе магчымыя ў свеце аперацыі па вяртанні слыху
У нашай краіне выконваюцца ўсе віды высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў на вуху, якія існуюць у свеце. За апошнія 10 гадоў ніводны грамадзянін Беларусі не выехаў на лячэнне за мяжу. Больш за тое, на лячэнне ў РНПЦ отарыналарынгалогіі штогод прыязджаюць замежныя грамадзяне — як з краін СНД, так і іншых, у тым ліку Ізраіля, Германіі і ЗША. Вярнуць слых беларускія медыкі дапамагаюць у любым узросце. Самыя маленькія пацыенты, якім робіцца адна з найскладанейшых аперацый па аднаўленні слыху — кахлеарная імплантацыя, — шасцімесячныя дзеткі. Пры гэтым узрост дарослых для падбору слыхавых апаратаў і хірургічных умяшанняў не абмежаваны.
Пасол Узбекістана заявіў аб імкненні вывесці адносіны з Беларуссю на больш высокі ўзровень
Капыльская кузня чэмпіёнаў
Капыльская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа даўно заслужыла рэпутацыю кузні талентаў у свеце беларускага біятлона. Сёння гэта цэнтр прыцягнення для юных спартсменаў усяго рэгіёна, дзе пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў пачынаецца шлях да будучых перамог.
Далікатная дзяўчына за рулём вялізнага МАЗа
Заўважыўшы, што вялізным МАЗам-смеццявозам кіруе далікатная дзяўчына, на ёй затрымліваюць здзіўленыя позіркі нават эмацыянальна закрытыя людзі.