Навiны
У Беларусі пачалася маштабная кампанія па вакцынацыі ад шаленства дзікіх жывёл
Пачатак красавіка 2026 года ў Беларусі прынёс трывожныя навіны: выпадкі шаленства сярод жывёл значна ўзраслі. У Брэсцкай вобласці, напрыклад, толькі за два першыя месяцы 2026 года было выяўлена 25 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання — гэта ў 5 разоў перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года. У Гродзенскай вобласці з пачатку 2026 года зарэгістравана 11 выпадкаў шаленства.
Больш за 49 тыс. першакурснікаў прымуць ВНУ Беларусі ў гэтым годзе
Больш за 49 тыс. першакурснікаў прымуць ВНУ Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.
Як фарміруецца культура бяспечных паводзін на прадпрыемствах
Напярэдадні Сусветнага дня аховы працы, які адзначаецца 28 красавіка, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сабраліся, каб пагаварыць пра галоўнае: як перайсці ад простай прафілактыкі траўматызму да сапраўднай культуры бяспечных паводзін на вытворчасці.
На майскія святы Беларуская чыгунка прызначыць 46 дадатковых цягнікоў
З 29 красавіка па 12 мая ў міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 26 дадатковых цягнікоў, у зносінах з Расіяй — 20, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Біятэхналогіі — магчымы адказ на недахоп працоўных рэсурсаў
Паводле аднаго з новых даследаванняў Еўразійскага банка развіцця, біятэхналогіі могуць узмацніць і дапоўніць традыцыйныя механізмы кампенсацыі дэфіцыту работнікаў у глабальнай эканоміцы — павышэнне нараджальнасці, міграцыю і аўтаматызацыю. Гэта значыць біятэхналогіі — інструмент пашырэння перыяду эканамічна актыўнага жыцця.
4000 байкераў прамчаліся па Мінску
Роў матораў разарваў вясновую цішыню, і бясконцы картэж матацыклістаў урачыста праехаў па галоўным праспекце сталіцы — адбылося адкрыцце рэспубліканскага мотасезона
Польшча мае намер падаць скаргу ў суд ЕС па пытанні пагаднення з МЕРКАСУР
Улады Польшчы маюць намер падаць скаргу ў суд Еўрапейскага саюза па пытанні пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕС і краінамі аб’яднання МЕРКАСУР. Пра гэта расказаў міністр абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш у сацыяльнай сетцы X, паведамляе БелТА.
У сталіцы праходзіць выстава-кірмаш эксклюзіўных вырабаў з натуральных камянёў
У Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці (вул. Гікалы, 4) гэтымі днямі праходзіць выстава-кірмаш эксклюзіўных вырабаў з натуральных камянёў.
На прыкладзе санаторыяў «Прыазёрны» і «Сосны» абмяркоўваліся ключавыя кірункі развіцця турыстычнага патэнцыялу Нарачанскага краю
У Мядзельскім раёне на прыкладзе санаторыя «Прыазёрны» з удзелам кіраўніка ўрада Аляксандра Турчына абмяркоўваліся ключавыя кірункі развіцця турыстычнага патэнцыялу Нарачанскага краю: як сумясціць аздараўленчы адпачынак з актыўным турызмам і зрабіць рэгіён яшчэ больш прывабным для гасцей, улічваючы тое, што рэгіён даўно лічыцца «жамчужынай» дзякуючы ўнікальнай прыродзе і азёрнаму краю. Аднак сёння стаўка зроблена не толькі на ландшафт, але і на сучасную інфраструктуру.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбыўся канцэрт «Грузія ў маім сэрцы»
Парушыў звыклую цішыню самабытнай, гістарычнай вёскі, што ў Строчыцах, сваімі крэатыўнымі рытмамі ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія» (кіраўнік — Дыяна Дараселія), і зачаравальны голас спявачкі Daro. Артысты стварылі своеасаблівы культуралагічны партал, што перанёс беларускіх гледачоў у краіну з бурлівымі горнымі рэкамі і прыгожым, ганарлівым і таленавітым народам, які шануе сваю высокую культуру і дорыць яе сваім сябрам. Атмасфера цяпла, утульнасці і майстар-класы па грузінскіх танцах — прадказальная кульмінацыя мерапрыемства.