Навiны
У Гомелі зарадная прылада загарэлася ў кішэні мужчыны, ён атрымаў апёкі
У Гомелі мужчына атрымаў апёкі з-за зараднай прылады, якая загарэлася ў кішэні, паведамілі БелТА ў абласным упраўленні МНС.
Прафсаюзы Беларусі далучыліся да грамадскай ініцыятывы па здачы крыві
Каля 200 чалавек — прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, галіновых прафсаюзаў, прафкамаў сталічных арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь — выступілі добраахвотнікамі па здачы крыві. Мерапрыемства, якое прайшло ў нацыянальным прафцэнтры, арганізавана пры падтрымцы РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.
Прэзентацыя пошукава-мемарыяльнай выстаўкі «Тым, хто не вярнуўся з палёту» прайшла ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь
Галоўная мэта беларуска-расійскага праекта, прысвечанага подзвігу савецкіх лётчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне, — расказаць аб баявым шляху авіяцыйных часцей і злучэнняў, дапамагчы высветліць лёсы лётчыкаў, якія да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак, і захаваць памяць аб іх для будучых пакаленняў.
У школьныя гады Люцыя Рукша марыла стаць настаўніцай, аднак паступіла ў аграрную ВНУ. І не шкадуе
Яцкевіч прызнаны лепшым іграком шостага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Уладзіслаў Яцкевіч прызнаны лепшым іграком шостага тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведаміла БелТА.
Рачкоў абазначыў сферы інтарэсаў Беларусі ў адносінах з Іранам
Іран цікавіць Беларусь ў плане прамысловай кааперацыі, узаемадзеяння ў сельскай гаспадарцы, сферах навукі і тэхналогій, адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў перад сустрэчай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзой Санеі, паведаміла БелТА.
«Белпошта» выплаціць пенсіі за 9 мая датэрмінова
«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведаміла БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
Экспарт тавараў Беларусі за першы квартал вырас больш чым на 20 працэнтаў
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года перавысіў $23 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведаміла БелТА.