Навiны
Пабывалі ў музеі, прысвечаным гісторыі нашай газеты, які ўжо больш за сорак гадоў дзейнічае ў сталічнай школе
Трыццаць гадоў таму адбыўся ўсенародны рэферэндум, які кансалідаваў грамадства і дазволіў стаць краіне на шлях стваральнага развіцця
24 лістапада 1996 года адбыўся другі ў новай гісторыі незалежнай Беларусі ўсенародны рэферэндум. Праз 30 гадоў не выклікае сумнення той факт, што гэту знакавую падзею, якая кансалідавала грамадства, трэба разглядаць як найважнейшую вяху фарміравання адзінай, суверэннай беларускай дзяржавы.
У Віцебску з нагоды 30-годдзя Нацыянальнага сходу ўшаноўвалі членаў Савета Рэспублікі розных скліканняў
Роўна 30 гадоў таму, 24 лістапада 1996 года, у Беларусі адбыўся Рэспубліканскі рэферэндум. Тады народ прагаласаваў за ўступленне ў сілу новай рэдакцыі Канстытуцыі, якая ўзмацніла паўнамоцтвы Прэзідэнта, замацавала прэзідэнцкую форму кіравання, замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў заснаваны двухпалатны Нацыянальны сход (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі), Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена 3 ліпеня.
Беларусь разлічвае выйсці на новы этап узаемаадносін з Рэспублікай Комі — Пяткевіч
Беларусь разлічвае выйсці на новы этап узаемаадносін з Рэспублікай Комі, пры гэтым ужо дасягнуты вынікі па многіх кірунках. Пра гэта заявіла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч падчас сустрэчы са старшынёй урада Рэспублікі Комі Дзмітрыем Братыненкам, паведамляе БелТА.
Урачыстая цырымонія ўручэння пагон і ўзнагарод супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС прайшла ў Мінску
Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стала Зала Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Для кожнага жыхара Беларусі гэта святое месца, якое нагадвае пра гераічны подзвіг народа, які адстаяў мір і незалежнасць краіны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Як зацікавіць самых маленькіх беларускай мовай і чаму дзеткі так спяшаюцца паслухаць «мясцовае радыё»?
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 Магілёва, які па выніках работы неаднаразова прызнаваўся найлепшым у вобласці і нават у краіне, паспяхова рэалізуе інавацыйныя і адукацыйныя праекты грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. А яшчэ тут вялікая ўвага ўдзяляецца таму, каб зацікавіць самых маленькіх жыхароў беларускай мовай.
Больш за дзве тысячы навабранцаў прынялі прысягу ў Печах. Даведаліся, як праходзіла ўрачыстая цырымонія
Дзень прыняцця ваеннай прысягі — новы і вельмі адказны этап у жыцці кожнага маладога чалавека. Яны — наваспечаныя абаронцы Радзімы — наш гонар і апора. Карэспандэнты «Звязды» пераканаліся ў гэтым, пабываўшы ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў на ўрачыстым мерапрыемстве.
У Мінску ўшанавалі лепшых прадпрымальнікаў краіны
«Патрэбныя кампетэнцыі ёсць»: Качанава пра магчымасці «Штадлера» вырабляць вагоны для метро Мінска
У прадпрыемства «Штадлер Мінск» ёсць кампетэнцыі для вытворчасці вагонаў для Мінскага метрапалітэна, які актыўна пашыраецца. Пра гэта падчас наведвання прадпрыемства журналістам расказала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.
Па выніках першага паўгоддзя 2026 года органамі КДК праведзена 38 праверак па тэме выплаты зарплаты ў канвертах і выяўлена 108 злачынстваў
Па заканадаўстве нашай краіны кожны наймальнік абавязаны ўтрымліваць і накіроўваць у бюджэт 13 працэнтаў ад заработнай платы работніка (падаходны падатак), а таксама пералічваць у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 35 працэнтаў ад сумы налічанай заработнай платы. Але ў імкненні сэканоміць, звесці да мінімуму выдаткі на аплату працы, падаткі і адлічэнні некаторыя спрабуюць абысці гэтыя правілы.