Top.Mail.Ru

Навiны

«Мы кіруемся выключна нацыянальнымі інтарэсамі, без аглядкі на знешніх ігракоў»

«Мы кіруемся выключна нацыянальнымі інтарэсамі, без аглядкі на знешніх ігракоў»

Акцэнты гістарычна значнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў М’янму.

Лукашэнка: у Беларусі ёсць усё, каб М’янма магла падняцца на прыступку вышэй

Лукашэнка: у Беларусі ёсць усё, каб М’янма магла падняцца на прыступку вышэй

У Беларусі ёсць усё неабходнае, каб тэхналагічна М’янма магла падняцца на прыступку вышэй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у вузкім складзе з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам, паведаміла БелТА.

Лукашэнка сустрэўся з Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо

Лукашэнка сустрэўся з Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’ідо, паведаміла БелТА. 

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у М'янму

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у М'янму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Саюз М’янма. Ён будзе праходзіць 27-28 лістапада, паведаміла БелТА.

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у М'янму

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у М'янму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Саюз М’янма. Ён будзе праходзіць 27-28 лістапада, паведамляе БелТА.


Падрабязнасці ўдзелу Прэзідэнта ў саміце АДКБ

Падрабязнасці ўдзелу Прэзідэнта ў саміце АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Бішкеку 27 лістапада прыняў удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Саміт прайшоў у адміністрацыйным будынку «Ынтымак Ардо», куды, як паведамляе тэлеграм-канал «Пул Першага», беларускі лідар прыбыў першым з удзельнікаў. Кіраўніка беларускай дзяржавы па прыбыцці вітаў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў.


Аб чым Аляксандр Лукашэнка гаварыў з журналістамі пасля саміту

Аб чым Аляксандр Лукашэнка гаварыў з журналістамі пасля саміту

Можна лічыць, што мерапрыемства для журналістаў розных краін не адбылося, калі яны не атрымалі эксклюзіўны каментарый Прэзідэнта Беларусі. Пасля заканчэння саміту АДКБ Аляксандр Лукашэнка шчыра пагутарыў з журналістамі. 


У Бішкеку 26 лістапада адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным

У Бішкеку 26 лістапада адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным

«Па-першае, дзякуй, што знайшлі час выканаць абяцанне, — адзначыў беларускі лідар. — Мы дамовіліся загадзя з вамі, што ў гэты час сустрэнемся. Ведаю, што ў вас нялёгкія былі дні. Усё ж такі афіцыйны візіт (Прэзідэнта Расіі ў Кыргызстан. — „Зв.“) — гэта заўсёды нагрузка прыстойная. Тым не менш, як вы правільна сказалі, заўсёды ёсць не проста аб нечым пагаварыць. Ёсць пытанні, якія трэба абмеркаваць.

Пачалася вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі

Пачалася вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі

26 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе 27 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Пачынаецца вялікая камандзіроўка Лукашэнкі. Першы ў маршруце — Кыргызстан, дзе пройдзе саміт АДКБ

Пачынаецца вялікая камандзіроўка Лукашэнкі. Першы ў маршруце — Кыргызстан, дзе пройдзе саміт АДКБ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада накіруецца з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю