
У Свіслацкай ЦРБ усе рамонтныя работы праведзены гаспадарчым спосабам, без прыцягнення іншых падрадчыкаў
Усе супрацоўнікі, якія выконвалі рамонт, знаходзяцца ў штаце бальніцы і займаюцца абслугоўваннем будынкаў і збудаванняў. Пра гэта журналісту «Звязды» расказала загадчыца гаспадаркі ўстановы Таццяна Курбат.

МНС узмацняе кантроль за бяспекай у дзіцячых лагерах пасля пажару ў Маладзечанскім раёне
Па даручэнні міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага ратавальнікі ўзмацняюць маніторынг бяспекі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларусі. Такое рашэнне прынята пасля пажару, які адбыўся 6 ліпеня 2025 года ў спальным корпусе выхаваўча-аздараўленчага лагера «Гарызонт» у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Рыжанкоў і Лаўроў абмеркавалі каардынацыю работы ў ААН, БРІКС і ШАС
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях XVII саміту БРІКС у Рыа-дэ-Жанэйра правёў двухбаковыя перагаворы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргеем Лаўровым і кіраўніцтвам дэлегацый з шэрагу іншых краін. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Забароны на наведванне лясоў увялі ў некаторых раёнах Беларусі
У некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей увялі забароны на наведванне лясоў. Па астатняй Беларусі дзейнічаюць абмежаванні. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.

У ліпені па Беларусі пройдзе памятны велапрабег да 80-годдзя Перамогі
З 14 па 19 ліпеня ў Беларусі пройдзе маштабны велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Іван Мокшын, перадае БелТА.

Новыя правілы: частку адзінаццацікласнікаў вызваляць ад ЦЭ ўжо з 1 верасня
З новага навучальнага года ў Беларусі ўступаюць у сілу змены: некаторыя выпускнікі 11-х класаў змогуць не здаваць выпускныя іспыты (ЦЭ). Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.

«Калі ёсць момант зарабіць грошы, трэба зарабляць, займаць рынак»
Крытыка, парады, кампліменты — акцэнты чарговага дня камандзіроўкі Прэзідэнта на Магілёўшчыну.


Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Мінскай вобласці
Супрацоўнікі МНС ліквідуюць наступствы непагадзі, якая абрынулася на некалькі рэгіёнаў краіны. Паводле аператыўных звестак, навальнічны фронт з парывамі ветру да 22 м/с закрануў тры населеныя пункты — адзін у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама па адным у Мінскім і Дзяржынскім раёнах Мінскай вобласці.

У Светлагорску работнікі АСВОД выратавалі з вады двух падлеткаў
У Светлагорску работнікі АСВОД выратавалі з вады дзвюх дзяўчынак, якіх стала выносіць цячэннем, паведамілі БелТА ў АСВОД.