Top.Mail.Ru

Навiны

Дзярждума РФ ратыфікавала пратакол з Беларуссю па ўскосных падатках
4

Дзярждума РФ ратыфікавала пратакол з Беларуссю па ўскосных падатках

Дзяржаўная дума Расіі 28 кастрычніка на пленарным пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках ад 3 кастрычніка 2022 года, перадае БелТА.


Беларусь — Манголія: ад «смешнага» тавараабароту да высокатэхналагічнага супрацоўніцтва

Беларусь — Манголія: ад «смешнага» тавараабароту да высокатэхналагічнага супрацоўніцтва

Калі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з мангольскім калегам назваў цяперашні аб’ём беларуска-мангольскага гандлю «смешным», гэта была не простая эмоцыя, а дакладная статыстыка, якую ў Мінску маюць намер выпраўляць не пустымі словамі, а рэальнымі праектамі. Візіт Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха ў Беларусь прадэманстраваў, што адлегласць у тысячы кіламетраў і адрозненні ў культурным ландшафце не з’яўляюцца перашкодай, калі ў аснове ўзаемадзеяння ляжаць узаемная павага, адсутнасць палітычнага дыктату і відавочная эканамічная выгада.


Тры тытулы за адзін вечар: беларуска Маргарыта Маскяліене ўвайшла ў топ-5 на конкурсе «Місіс Сусвету»

Тры тытулы за адзін вечар: беларуска Маргарыта Маскяліене ўвайшла ў топ-5 на конкурсе «Місіс Сусвету»

Маргарыта Маскяліене, уладальніца тытула «Лэдзі Беларусь — 2025» і шматдзетная мама, стала чацвёртай віцэ-міс на 49-м міжнародным конкурсе прыгажосці «Місіс Сусвету». Фінал прайшоў у Каломба (Шры-Ланка) і сабраў больш за 120 удзельніц з усяго свету.

Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 28 кастрычніка
5

Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 28 кастрычніка

Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 28 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.


Каля 220 тыс. цюльпанаў упрыгожаць вясной вуліцы Брэста
7

Каля 220 тыс. цюльпанаў упрыгожаць вясной вуліцы Брэста

Спецыялісты ПКУП «Камунальнік» прыступілі да работ па высадцы цюльпанаў у Брэсце. Агульная плошча кветнікаў складзе больш за 5 тыс. кв. м, паведамілі БелТА ў Брэсцкім гарвыканкаме.


У краіне выбралі самы народны каравай

У краіне выбралі самы народны каравай

Бітва караваяў разгарнулася ў Беларусі пасля бітвы за ўраджай. Тэлеграм-канал «Пул Першага» прапанаваў падпісчыкам разам выбраць найлепшы каравай з тых, што прадстаўлены ў Палацы Незалежнасці, — шэсць ураджайных «візітовак» ад шасці абласцей. Да завочнага спаборніцтва падключылася ўся краіна, а ў сераду, 28 кастрычніка, падвялі вынікі інтэрнэт-галасавання.
Субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць у Беларусі
4

Субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць у Беларусі

У Беларусі ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму памеры субсідый ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць з 1 лістапада. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Турчыну паказалі перспектыўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Турчыну паказалі перспектыўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння наведаў адзін з палігонаў войскаў ВПС і СПА, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Больш за 300 інвестыцыйных праектаў рэалізуецца ў Віцебскай вобласці

Больш за 300 інвестыцыйных праектаў рэалізуецца ў Віцебскай вобласці

Інвестыцыйны партфель Віцебскай вобласці перавысіў адзнаку ў 300 праектаў. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна напапярэдні пасяджэнне выканкама, дзе адно з асноўных разгляданых пытанняў — сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, перадае БелТА.


Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш
9

Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш

Глабальная эканоміка не проста фрагментуецца. Паміж дзяржавамі ідзе жорсткая барацьба за больш высокі міжнародны статус. І ў немалой ступені яна разгортваецца ў галіне ноу-хау. Тэхналогіі сталі адным з інструментаў канкурэнцыі і нават барацьбы. У зоне рызыкі знаходзяцца дзяржавы, якія ў сваёй мадэлі актыўна выкарыстоўвалі трансфер тэхналогій для індустрыяльнага развіцця. У Беларусі, нягледзячы на сціплыя памеры, склаўся паўнацэнны прамысловы комплекс з адпаведным навуковым суправаджэннем як на ўзроўні фундаментальных, так і прыкладных даследаванняў. І перад навукай і прамысловасцю стаіць сур’ёзны выклік: неабходна, з аднаго боку, забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт па стратэгічных кірунках, з другога — актыўна распрацоўваць і ўкараняць інавацыі будучыні. Як выканаць гэтыя задачы, пагутарылі з першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталем Залескім.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю