Навiны
Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» адправілася ў сталіцу Дня беларускага пісьменства горад Касцюковічы
Дарога да Святыняў яднае і навучае.
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі «вырастаюць» цяпліцы, створаныя па найноўшых тэхналогіях
На гістарычных Рытаўскіх агародах сельгасакадэміі, дзе больш стагоддзя таму навуковец Міхаіл Рытаў за ўласныя грошы пабудаваў першую цяпліцу і са студэнтамі займаўся навукай, сёння ўзводзіцца аб'ект, які павінен змяніць уяўленні пра агародніцтва ў Беларусі. Навукова-адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве — самая вялікая агралабараторыя ў краіне. Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і пагутарылі з тымі, хто стварае тэхналогіі заўтрашняга дня.
У сталіцы з малебна ў Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася традыцыйная 33-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя
Экспедыцыя «Дарога да святыняў» афіцыйна адкрывае мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Касцюковічах. Сёлета яна пройдзе па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна — Беразіно — Клічаў — Бабруйск — Магілёў — Горкі — Мсціслаў — Касцюковічы. Удзельнікам экспедыцыі трэба будзе пераадолець каля 1,2 тысячы кіламетраў. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з вернікамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, урокаў беларускага пісьменства, сустрэчы са школьнікамі, а таксама пасадка традыцыйных малітоўных садоў.
Сіненка прызнаны лепшым іграком 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падвяла вынікі 20-га тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе БелТА.
Як сведчаць публікацыі «Звязды», амаль сто гадоў таму нашы жанчыны асвойвалі мужчынскія прафесіі, займаліся спортам і... сачылі за прыгажосцю
Касцюковічы рыхтуюцца прыняць ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства
Сёлета асноўныя тэмы свята — Год беларускай жанчыны, які праходзіць у нашай краіне, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і Пяцігодка якасці. Усе гэтыя тэмы будуць адлюстраваныя і падчас сустрэч, і на кніжных паліцах, і падчас урачыстых імпрэз 5 і 6 верасня.
Якія кнігі пра Касцюковічы падрыхтавалі да Дня пісьменства?
Якія выданні пра Касцюковічы будуць прадстаўлены на Дні пісьменства, расказалі ў прэс-цэнтры Дома прэсы, перадае БелТА.
Касцюковічы рыхтуюцца прыняць 33-ці Дзень беларускага пісьменства
Савет Рэспублікі запусціў лічбавую платформу «Тварам да гісторыі: жаночы шлях Беларусі»