Top.Mail.Ru

Навiны

Каля 100 дзяцей Гомельшчыны адпачнуць пры падтрымцы прафсаюзаў Беларусі і Расіі
191

Каля 100 дзяцей Гомельшчыны адпачнуць пры падтрымцы прафсаюзаў Беларусі і Расіі

Ініцыятыва па арганізацыі адпачынку рэалізуецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Федэрацыяй незалежных прафсаюзаў Расіі. У падарожжа адправіліся каля 100 школьнікаў. Дзеці падзелены на дзве групы: адна наведае Маскву, іншая — Санкт-Пецярбург.

Прадстаўнікі галіновага прафсаюза павіншавалі ваеннаслужачых з Днём пагранічніка
103

Прадстаўнікі галіновага прафсаюза павіншавалі ваеннаслужачых з Днём пагранічніка

У святочны дзень сустрэча прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК з ваеннаслужачымі — прадстаўнікамі сельскагаспадарчай галіны прайшла ў Камянецкім раёне на базе 5-й заставы імя Героя Савецкага Саюза І. П. Барсукова 86-й пагранічнай групы. Прадстаўнікі прафсаюзаў прыехалі не толькі для віншаванняў, але найперш дзеля адкрытага дыялогу.

Сусветная федэрацыя каратэ зняла абмежаванні з беларусаў
260

Сусветная федэрацыя каратэ зняла абмежаванні з беларусаў

Сусветная федэрацыя каратэ (WKF) прыняла рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў з беларускіх спартсменаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.

ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу
285

ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу

Для практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў набыта сучаснае навучальнае абсталяванне. Размова ідзе аб інтэрактыўных стэндах-трэнажорах для вывучэння такіх вучэбных прадметаў, як «Машыны і абсталяванне ў жывёлагадоўлі» і «Наладка, эксплуатацыя і сэрвіснае абслугоўванне аўтаматызаванага абсталявання ў жывёлагадоўлі». Гэта дасць магчымасць навучэнцам атрымаць практычны вопыт работы з тэхналогіямі, якія ўжо прымяняюцца на сучасных сельскагаспадарчых прадпрыемствах.

Бяспека пад кантролем: як прафсаюз інспектуе дзіцячыя лагеры перад пачаткам лета
262

Бяспека пад кантролем: як прафсаюз інспектуе дзіцячыя лагеры перад пачаткам лета

Да старту летняй аздараўленчай кампаніі засталіся лічаныя дні. Пакуль школьнікі прадчуваюць самыя доўгія канікулы ў годзе, у дарослых — гарачая пара. Пад увагай прафсаюзаў — бяспека месцаў дзіцячага адпачынку.

Прававая дапамога ў кожным рэгіёне: прафсаюзныя юрысты працягваюць выязныя прыёмы грамадзян
216

Прававая дапамога ў кожным рэгіёне: прафсаюзныя юрысты працягваюць выязныя прыёмы грамадзян

Ужо заўтра, 28 мая, прафсаюзнымі юрыстамі будзе аказана юрыдычная дапамога грамадзянам у абароне іх працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Падрабязней пра месца і час правядзення прававога прыёму можна даведацца на сайтах абласных (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў.


Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года
262

Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года

ФПБ актыўна ўключана ў рэалізацыю задач па развіццю турызму ў краіне. Пра гэта расказаў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько ў час сустрэчы з працоўным калектывам «Санаторыя «Нарач», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання і была прысвечана тэме развіцця турызму ў Беларусі.

Прафсаюз прэзентаваў «Сямейны даведнік» для работнікаў-бацькоў
270

Прафсаюз прэзентаваў «Сямейны даведнік» для работнікаў-бацькоў

Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў выдаў «Сямейны даведнік» для работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей. У кампактнай брашуры выкладзена актуальная інфармацыя аб ільготах, гарантыях і ўсебаковых мерах падтрымкі.

Брэст першым прыняў кастынгі ў самы народны вакальны праект «Зорны шлях»
280

Брэст першым прыняў кастынгі ў самы народны вакальны праект «Зорны шлях»

Праект «Зорны шлях», суарганізатарам якога выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, аб’явіў аб старце новага, юбілейнага 5 сезона. Ужо сёння, 11 мая, прадзюсары сустракаюць удзельнікаў у Брэсце. Цікавасць па традыцыі да праекта высокая: толькі ў першы дзень кастынгу папярэдне запісаліся і адправілі свае анкеты больш за 40 чалавек.
Прафсаюз работнікаў лесу правёў аўтапрабег Памяці
302

Прафсаюз работнікаў лесу правёў аўтапрабег Памяці

Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання правёў маштабную патрыятычную акцыю, прымеркаваную да Дня Перамогі. Прафсаюзныя актывісты ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны на 81 памятным месцы — гэта як шырока вядомыя гістарычныя аб’екты, так і невялікія, але не менш значныя для жыхароў месцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю