Top.Mail.Ru

Навiны

Мінская і Ульянаўская вобласці маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і іншых сферах

Мінская і Ульянаўская вобласці маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і іншых сферах

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка з рабочым візітам наведаў Ульянаўскую вобласць Расіі. Гэта свайго роду яскравы прыклад таго, як міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы выходзіць на новы ўзровень. На працягу двух дзён дэлегацыя пабывала на ключавых сацыяльных і прамысловых аб’ектах рэгіёна, абмяркоўваліся перспектывы сумесных праектаў і ўмацавання эканамічных сувязяў. Асаблівая ўвага — медыцыне і прамысловасці, сферам, дзе сінергія Беларусі і Расіі дае адчувальныя вынікі. 

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост
361

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў патрыятычны тэлемост

Нацыянальная бібліятэка правяла беларуска-расійскі тэлемост «Піянеры-героі», які аб’яднаў прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Мінска, Масквы, Екацярынбурга, Гур’еўска, Нікалаеўска-на-Амуры, Камсамольска-на-Амуры і Казані. Дзеці і педагогі расказвалі пра праграмы па патрыятычным выхаванні, праекты па захаванні гістарычнай памяці, дзяліліся вынікамі даследчыцкіх работ, звязаных з юнымі героямі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі тэлемоста абмяркоўвалі таксама ідэі для далейшага супрацоўніцтва. Напрыклад, матэрыялы, адшуканыя беларускімі і расійскімі школьнікамі пра подзвігі піянераў-герояў з розных куткоў Савецкага Саюза, можна было б аб’яднаць у адным выданні. 

Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады
610

Працягваецца абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады

Абмеркаванні адбыліся 27 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў, Канстытуцыйным і Вярхоўным судах (дэпутаты і суддзі, паводле Канстытуцыі, з’яўляюцца дэлегатамі УНС), а таксама на абласных сходах дэлегатаў VII УНС ад Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Задача актыўна падключаць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу да гэтага працэсу ставілася Старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам. Упершыню такая пільная ўвага да маючага адбыцца Сходу, што, несумненна, абумоўлена як фарматам, так і зместам галоўнага грамадска-палітычнага мерапрыемства года. Першы раз у гісторыі суверэннай Беларусі на зацвярджэнне дэлегатаў УНС, а значыць усяго народа, выносіцца найважнейшы дакумент, які вызначыць стратэгію развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. 

На што накіруюць Br4,4 млрд — Мінфін аб планах па падтрымцы АПК на 2026 год
1038

На што накіруюць Br4,4 млрд — Мінфін аб планах па падтрымцы АПК на 2026 год

Як і ў якім аб’ёме будзе фінансавацца сельская гаспадарка ў 2026 годзе, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.


У Мінску прайшло пасяджэнне Савета па аграпрамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза

У Мінску прайшло пасяджэнне Савета па аграпрамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза

Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый ГОРЛАЎ, цяпер дастаткова важкія перспектывы супрацоўніцтва краін — членаў ЕАЭС. «На дадзеным этапе існуе магчымасць вырашэння любых пытанняў. Для нас гэта вельмі важна, бо мы з’яўляемся краінай-экспарцёрам: калі больш за 90 % нашай харчовай прадукцыі пастаўляецца ў краіны ЕАЭС. Забеспячэння харчовай бяспекі Беларусь дасягнула яшчэ ў пачатку 2000-х, і сёння мы заяўляем аб тым, што павінны забяспечваць харчовую бяспеку Еўразійскай эканамічнай прасторы», — сказаў ён і дадаў, што Беларусь гатова выпрацоўваць з краінамі ЕАЭС сумесныя рашэнні і пераадольваць бар’еры, якія ўзнікаюць.


У эканоміцы Беларусі ў кастрычніку ўзрасла колькасць занятых людзей
331

У эканоміцы Беларусі ў кастрычніку ўзрасла колькасць занятых людзей

У эканоміцы Беларусі ў кастрычніку 2025 года было занята 4156,6 тыс. чалавек, паведамляе БелТА.

Рост працягваецца: сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 2758,6 рубля
266

Рост працягваецца: сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 2758,6 рубля

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала 2758,6 рубля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю