Навiны
Бабры атакуюць раку пад Мінскам: жывёл адлоўліваюць і перасяляюць
Хвалявацца не варта...
Свае і чужыя, або З кім жыць, таго не гнявіць
Адносіны паміж суседзямі — тэма, без перабольшання, вечная.
«Спорт ТБ» пачынае вяшчанне
ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» аб’явіла пра запуск новага спецыялізаванага спартыўнага тэлеканала «Спорт ТБ». Ён будзе даступны праз кабельных аператараў па ўсёй краіне. Пачнецца яго вяшчанне з 10 кастрычніка ў 16.45, і, як адзначыў генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка, гэта дазволіць зрабіць спорт сусветнага ўзроўню даступным для беларускіх тэлегледачоў.
Збіраем моркву: тэрміны і парады па захоўванні
Уборка ўраджаю — вельмі прыемная, але клапотная пара. Трэба правільна выбраць час збору агародніны і караняплодаў, тады яны захаваюць усю сваю карысць і будуць захоўвацца да самага лета.
Сіноптыкі назвалі верасень у Беларусі анамальным
Бактэрыі ў пухлінах могуць дапамагчы змагацца з ракам
Даследаванні, праведзеныя міжнароднай групай вучоных, паказалі, што бактэрыі, якія хаваюцца ўнутры пухлін, могуць стаць важным саюзнікам у барацьбе з ракам. Гэтыя мікробы здольныя выпрацоўваць малекулу, якая не толькі спрыяе запаволенню росту пухліны, але і значна павялічвае эфектыўнасць хіміятэрапіі. Малекула, якая атрымала назву 2-метылізацытрат (2-MiCit), уплывае на метабалізм ракавых клетак і робіць іх больш уразлівымі да хіміятэрапеўтычнага прэпарата 5-фторурацыл (5-FU). Аб гэтым паведаміла Smartpress.by