Top.Mail.Ru

Навiны

Чым здзіўляюць тэматычныя пляцоўкі акцыі МУС «За бяспеку — разам!»

Чым здзіўляюць тэматычныя пляцоўкі акцыі МУС «За бяспеку — разам!»

Учора ў Віцебску на плошчы Тысячагоддзя з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця маштабнай акцыі МУС «За бяспеку — разам!». Тэматычныя лакацыі, сабраныя ў адзіны інтэрактыўны маршрут, і сёння прыцягваюць мноства наведвальнікаў — гасцей і жыхароў горада, расказалі ў тэлеграм-канале МУС Беларусі. 

Чым была адметная цырымонія адкрыцця юбілейнага фестывалю

Чым была адметная цырымонія адкрыцця юбілейнага фестывалю

Справядліва будзе сказаць, што адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» штогод з’яўляецца галоўнай музычнай падзеяй краіны. Сёлета юбілейнае свята пабіла ўсе рэкорды: ад тэмпаў продажу квіткоў да колькасці краін-удзельніц. І гэта не выпадковасць, а заканамерны вынік 35-гадовай гісторыі, калі фестываль з невялікага конкурсу ператварыўся ў сапраўдную сусветную сцэну, дзе сустракаюцца культуры, гучаць розныя мовы, але галоўным застаецца адно — музыка, якая не ведае межаў.

Энергія моладзі — энергія будучага

Энергія моладзі — энергія будучага

Пад такім дэвізам 17 і 18 ліпеня праходзяць Дні моладзі ў святочным Віцебску, якія даўно сталі неад’емнай часткай афіцыйнай праграмы міжнароднага фестывалю мастацтваў.

Колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу і які асартымент прапануе гандаль

Колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу і які асартымент прапануе гандаль

Карэспандэнты «Звязды» накіраваліся ў сталічны ўнівермаг і даведаліся, які тут асартымент і колькі сёлета каштуе сабраць дзіця ў школу.

Высветлілі, ці ўрадзіў сёлета гарох

Высветлілі, ці ўрадзіў сёлета гарох

Гаспадыні могуць спаць спакойна — без айчыннага гарошку да традыцыйнай салаты не застануцца. Беларускі варыянт гэтай культуры не менш пяшчотны і сакавіты за французскі ці краснадарскі. Больш за тое — тыя ж французы ацанілі яго вельмі высока. Але сёлетняе гарохавае жніво крыху затрымалі дажджы — было цяжка пад’ехаць да палеткаў. Цяпер тэмпы паскорыліся. Быхаўскі кансервавы завод працуе ў тры змены, каб максімальна захаваць «зялёнае золата». 
А заказаў на яго — поўны партфель.

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы, паведамляе БелТА.


Як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць аграрыям

Як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць аграрыям

У СВК «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна паспеў азімы ячмень. Надвор’е наладзілася. Золатам разліліся каласы, купаючыся ў доўгачаканым сонцы. Прашу прабачэння за штамп, але ў полі кіпела праца — інакш не скажаш. Усё, што адбывалася, сапраўды было падобна на кіпячы рондаль.


Падлеткі, якім ужо споўнілася 14 гадоў, маюць магчымасць  афіцыйна зарабіць свае першыя грошы. Жадаючых шмат

Падлеткі, якім ужо споўнілася 14 гадоў, маюць магчымасць афіцыйна зарабіць свае першыя грошы. Жадаючых шмат

Гомельская сярэдняя школа № 75 з’яўляецца адной з самых буйных у вобласці — у ёй налічваецца больш за 2080 навучэнцаў, і 700 з іх па ўзросце ужо могуць афіцыйна працаўладкавацца. Аднак даць такую магчымасць усім ахвотным — задача няпростая. Таму ў школе распрацавалі цэлую сістэму праектаў другаснай занятасці і самых розных фарматаў карыснага працоўнага лета.


Пагаварылі з абітурыентамі, якія выбралі медыцынскі кірунак

Пагаварылі з абітурыентамі, якія выбралі медыцынскі кірунак

Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт напярэдадні завяршэння прыёмнай кампаніі. 17 ліпеня — апошні дзень прыёму дакументаў.


Закваскі як паказчык харчовай і тэхналагічнай бяспекі краіны

Закваскі як паказчык харчовай і тэхналагічнай бяспекі краіны

Сёння ўнікальную закваску айчыннай вытворчасці, якая змяшчае 16 прабіятычных штамаў карысных бактэрый, пры жаданні можа набыць кожны. Але далёка не ўсе ведаюць, што навукоўцы РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» распрацавалі яе пасля праведзеных у космасе эксперыментаў пад назвай «Праксібіётык».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю