
Колькі беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза ў гады ВАВ, расказалі ў Белстаце
Больш як 470 беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ), паведамляе БелТА.

Лукашэнка разам з замежнымі лідарамі ўсклаў кветкі і вянок да Магілы Невядомага салдата ля сцен Крамля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і іншымі замежнымі лідарамі ўсклаў вянок і кветкі да Магілы Невядомага салдата ля сцен Маскоўскага Крамля, паведамляе БелТА.

Беларускі парадны разлік прамаршыраваў па Краснай плошчы ў Маскве
Беларускі парадны разлік, які складаецца з ваеннаслужачых Сіл спецыяльных аперацый, прыняў удзел у парадзе ў азнаменаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Маскве, паведамляе БелТА.

Тры беларускія дзюдаісты выступяць на турніры Вялікага шлема ў Астане
У сталіцы Казахстана Астане стартаваў шосты ў гэтым годзе турнір серыі Вялікага шлема па дзюдо з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі ў Вене ў ліку 10 краін выступіла з заявай з нагоды 80-годдзя Перамогі
У Вене пастаянныя прадстаўніцтвы Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана пры АБСЕ выступілі з сумеснай заявай з нагоды 80-годдзя Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі ў Вене.

Пуцін: Мы памятаем урокі вайны і ніколі не згодзімся са спробамі абылгаць пераможцаў
Мы памятаем урокі вайны і ніколі не згодзімся са спробамі абылгаць пераможцаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў Маскве на Краснай плошчы на парадзе ў азнаменаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе БелТА.

Жаночыя абліччы подзвігу
Яны прыйшлі ў гэты свет для таго, каб ствараць, стаць шчаслівымі, нараджаць і гадаваць дзяцей. Але ўся іх унутраная сіла і ахвярнасць былі прынесены на алтар Перамогі.

Салдацкая каша, ваенная тэхніка і вясеннія кветкі. Як у Батанічным садзе адзначаць Дзень Перамогі
Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Перамогі 9 мая. Праграма разлічана на ўвесь дзень — з 10.00 да 22.00, паведамілі ў прэс-службе Батанічнага саду.

Вальфовіч: Мы не дадзім нікому перапісаць сваю гісторыю, сцерці нашу памяць
Мы не дадзім нікому перапісаць сваю гісторыю, сцерці нашу памяць. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.

Сергяенка: У кожнай беларускай сям’і вайна адгукаецца і болем, і пакутамі, і радасцю ад Перамогі
У кожнай беларускай сям’і вайна адгукаецца болем, пакутамі, радасцю Перамогі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. Спікер прыняў удзел у ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае БелТА.