Навiны
У кітайскім Тунцзяне з’явілася «рыбная» ледзяная сцяна
У экатурыстычным раёне Саньцзянкоў горада Тунцзян, што ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), увагу турыстаў прыцягнула ледзяная сцяна з умарожанымі ў яе рыбамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Пекіне ствараюць індустрыю штучнага інтэлекту аб’ёмам больш за трыльён юаняў
Паводле «Плана дзеянняў па ператварэнні Пекіна ў новую вышыню ў галіне штучнага інтэлекту» сталічныя ўлады будуць імкнуцца ў бліжэйшыя 2 гады павялічыць аб’ём ШІ-галіны да звыш 1 трлн юаняў, і тым самым замацаваць сваю ролю ў якасці глабальнага інавацыйнага цэнтра ў галіне, перадае «Сіньхуа».
У кітайскай правінцыі Юньнань у разгары «кававае жніво»
У Мэнлянь-Дай-Лаху-Васкім аўтаномным павеце правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) ідзе актыўны збор ураджаю кавы. Фермеры імкнуцца завяршыць збор і перапрацоўку зерняў, каб паспець паставіць прадукцыю на рынак да свята Вясны, перадае «Жэньмінь «жыбаа анлайн».
У кітайскай правінцыі Цзылінь галоўнай славутасцю стала «ледзяное сэрца»
У раёне гор Чанбайшань, што ў правінцыі Цзылінь на паўночным усходзе Кітая, галоўнай славутасцю стала рамантычная інсталяцыя «Ледзяное сэрца з ружамі», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У кітайскай правінцыі Юньнань зацвіла сакура
У павеце Хунхэ Хунхэ-Хані-Ійскай аўтаномнай акругі, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), тэрасныя палі цяпер выглядаюць быццам маляўнічае палатно, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскі порт Нінба-Чжоўшань займае першае месца ў свеце па грузаабароце
Грузаабарот порта Нінба-Чжоўшань, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), летась перавысіў 1,4 мільярда тон. Гэта дазволіла яму займаць першае месца ў свеце па адпаведным паказчыку 17-ы год запар, паведамілі ў адміністрацыі порта, перадае «Сіньхуа».
Міжнародны цэнтр касманаўтаў плануюць стварыць на Хайнане
Міжнародны цэнтр касманаўтаў плануецца сёлета размясціць у свабодным порце Хайнань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
На паўночным захадзе Кітая выявілі комплекс старажытных магільняў
У правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) знойдзены комплекс з 31 старажытнай магільні ўзростам амаль 3000 гадоў, што прадаставіла важныя матэрыялы для вывучэння палітычнага і сацыяльнага жыцця таго перыяду, перадае «Сіньхуа».
На кітайскім возеры Чаганьху першая рыба зімовага ўлову прададзена за 1,7 мільёна юаняў
У горадзе Сун’юань, што ў правінцыі Цзылінь, праходзіць 24-ы Культурна-турыстычны фестываль зімовай рыбалкі і палявання на возеры Чаганьху (Цаган-Нур), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
2025 год стаў самым цёплым у Кітаі за ўсю гісторыю метэаназіранняў
Мінулы год стаў у Кітаі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў, якія вядуцца з 1961-га. Сярэдняя тэмпература паветра ў краіне склала 11 градусаў Цэльсія. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім метэаралагічным упраўленні, перадае «Сіньхуа».