Навiны
Фэйк пра знікненне трансляцый каталіцкіх набажэнстваў абверглі ў Белтэлерадыёкампаніі
У шэрагу рэсурсаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі, з’явіліся паведамленні аб знікненні з эфіру Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прамых трансляцый каталіцкіх набажэнстваў. Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца наўмысна сфабрыкаванай правакацыяй. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Увага, конкурс! Як таямнічая кветка папараці
Беларусь застаецца загадкай для турыстаў, таму спецыялісты шукаюць прыцягальны вобраз краіны... Без папулярных клішэ, але трапна! Галоўная мэта Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь, якое абвясціла конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё», — стварэнне ўнікальнага лагатыпа і слогана для фарміравання пазнавальнага турыстычнага брэнда краіны. Звышмэта — прыцягненне большай колькасці гасцей.
У Віцебску прэзентавалі 400-метровую беларускую дывановую дарожку
У Віцебску на алеі ўздоўж вуліцы Кірава прэзентавалі рэкордную па даўжыні 400-метровую дывановую дарожку, якую вырабіла да юбілейнага «Славянскага базару» ААТ «Віцебскія дываны», перадае БелТА.
Выстава работ Нікаса Сафронава адкрылася ў фестывальным Віцебску
Выстава «За мяжой бачнага. Сусветы Нікаса Сафронава» адкрылася ў канцэртнай зале «Віцебск», перадае БелТА.
МЗС Беларусі пацвердзіла гібель грамадзяніна Беларусі ў швейцарскіх Альпах
Міністэрства замежных спраў пацвердзіла гібель грамадзяніна Беларусі ў Альпах. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС.
Як Карэлічы рыхтуюцца да свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі», расказалі ў Гродзенскім аблвыканкаме
Карэлічы актыўна рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026». Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.
Надзея Каткавец сустрэлася з працоўным калектывам «Магілёўаблаўтатранса»
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец прыняла ўдзел у Адзіным дні інфармавання, які прайшоў сёння на прадпрыемстве «Магілёўаблаўтатранс». Тэма размовы — забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў дарожнага руху.
Ключавая роля ў вырашэнні праблемы дамоў, якія пустуюць, — у старшынь сельсаветаў
Была хата пустая — стала жылая