Навiны
Доля нацыянальнай валюты ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў Беларусі вырасла да 68,2%
Стандарт забеспячэння насельніцтва аптэкамі перавыконваецца больш чым у тры разы
Варта адзначыць, што разам з тым удасканальваецца сістэма рэалізацыі лекавых прэпаратаў — для гэтага ўкараняюцца сучасныя лічбавыя тэхналогіі. Пра гэта падчас брыфінгу ў Доме прэсы напярэдадні Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці расказаў вядучы правізар-інспектар, кіраўнік сектара карпаратыўнага навучання арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела РУП «Белфармацыя» Арсеній КІРЫЛЮК.
Адзін з інструментаў павышэння продажу айчынных тавараў — выкарыстанне канцэпцыі нацыянальнай ідэнтыфікацыі
Як кажуць у арміі ніжнія чыны, генералам часам здаецца, што яны камандуюць. І ў эканоміцы не варта пераацэньваць магчымасці рэгулятараў. Яны могуць уводзіць розныя абмежавальныя або стымуляцыйныя меры, але ў выніку апошняе слова застаецца, кажучы навуковай мовай, за эканамічнымі агентамі. А калі выказвацца прасцей — за грамадзянамі. Менавіта яны прымаюць рашэнне зберагаць ці траціць, купляць цяпер ці потым, набыць імпартны тавар ці айчынны. Псіхалагічны фактар з’яўляецца адным з ключавых. Напрыклад, спажывецкі патрыятызм. Менавіта ўнутраныя адчуванні людзей (не толькі праславутае спалучэнне «цана — якасць») фарміруюць попыт на ўнутраным рынку. Але спажыўца трэба запаліць ідэяй. І не проста выкладваць тавар на паліцы, але і дакладна яго ідэнтыфікаваць як нацыянальны набытак.
Еўропа ўсё глыбей апускаецца ў паліўны крызіс
Вір паліўнага крызісу паскараецца. У кожнай краіне ён набывае свае рысы, драматызм працякае са сваёй дынамікай. Еўропа стала адным з самых пацярпелых рэгіёнаў. Цэны ўжо ў сярэднім падскочылі на трэць. Гэта — у сярэднім. У кожнага рэгіёна свая гісторыя. Не столькі абумоўленая рыначнымі механізмамі, колькі магчымасцямі чыноўнікаў уключаць антыкрызісную рэгуляторыку і кампенсаваць з бюджэту павышаныя выдаткі грамадзян і карпаратыўнага сектара. Скажам, у той жа Польшчы назіраюцца дызельныя арэлі: цэны то падаюць, то зноў растуць, вяртаючыся на ранейшыя пазіцыі і імкнучыся да новых рэкордаў.
З дапамогай ЭКА ў Беларусі нарадзілася больш за 850 малышоў у 2025 годзе
За 20 гадоў прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій у краіне нарадзілася больш за 10 тыс. дзяцей, толькі ў 2025 годзе — 868 малышоў. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ «Маці і дзіця» Іван Курловіч, перадае «Минск-Новости».
Як інвестыцыі садзейнічаюць росту эканомікі, растлумачылі ў Нацбанку
За апошнія тры гады інвестыцыі ў рэальным выражэнні ў Беларусі выраслі больш як на 50%. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, паведамляе БелТА.
Значная частка жыхароў краін Балтыі чакае цяжкасцяў з аплатай ацяплення зімой
Рахункі за ацяпленне зімой могуць выклікаць цяжкасці ў значнай часткі жыхароў краін Балтыі, вымусіўшы іх скарачаць выдаткі на паўсядзённыя патрэбы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на заказ банка Citadele, пепрадае БелТА.
Больш за 3,9 тыс. аптэк працуюць у Беларусі. Амаль палова з іх — дзяржаўныя
У Беларусі працуе 3 961 аптэка, 47% з іх — дзяржаўныя. Пра гэта расказаў журналістам 13 кастрычніка вядучы правізар-інспектар, кіраўнік сектара карпаратыўнага навучання арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела «Белфармацыі» Арсеній Кірылюк, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
МАРГ устанавіў гранічныя рознічныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю па дзяржзаказе
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) устанавіла гранічныя максімальныя рознічныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю па дзяржзаказе на міжсезонны перыяд 2026/27 года. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
МВФ спрагназаваў рост цэн на нафту на 41% па выніках 2026 года
Міжнародны валютны фонд (МВФ) прагназуе рост цэн на нафту ў свеце прыкладна на 41% па выніках бягучага года. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаваным дакладзе арганізацыі.