Top.Mail.Ru

Навiны

У Беларусі налічваецца каля 20 сядзіб галоўнага навагодняга персанажа

У Беларусі налічваецца каля 20 сядзіб галоўнага навагодняга персанажа

Аб гэтым расказала намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак.

Больш за 60 таварных пазіцый ад 50 айчынных вытворцаў аб’яднаў новы брэнд «СВАЁ»

Больш за 60 таварных пазіцый ад 50 айчынных вытворцаў аб’яднаў новы брэнд «СВАЁ»

Брэнд з цёплым імем «СВАЁ» стварыў адзін з найбуйнейшых у Беларусі рэтэйлераў — «Еўрагандаль». Галоўная ідэя новага брэнда — «чысціня рэцэпту і сумленне ў кожнай дэталі».

Крутой: Генацыд беларускага народа — не проста канстатацыя трагічнага эпізоду гісторыі, гэта боль мільёнаў

Крутой: Генацыд беларускага народа — не проста канстатацыя трагічнага эпізоду гісторыі, гэта боль мільёнаў

Генацыд беларускага народа — не проста канстатацыя трагічнага эпізоду ў гісторыі, гэта боль мільёнаў, гаворыцца ў прывітанні кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, перадае БелТА.
Генацыд не мае тэрмінаў даўнасці — аб гэтым яшчэ раз было заяўлена на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

Генацыд не мае тэрмінаў даўнасці — аб гэтым яшчэ раз было заяўлена на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

Неабходная прапрацоўка прававога механізма прызнання факта генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на міжнародным узроўні — адна з асноўных тэм, якія абмяркоўваліся ў Мінску на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.

Вальфовіч: юрыдычная ацэнка дзеянняў нацыстаў з'яўляецца не проста правам, а абавязкам нашай краіны

Вальфовіч: юрыдычная ацэнка дзеянняў нацыстаў з'яўляецца не проста правам, а абавязкам нашай краіны

Юрыдычная ацэнка дзеянняў нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца не проста правам, а абавязкам нашай краіны па захаванні гістарычнай памяці і абароне суверэнітэту. Пра гэта на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведаміла БелТА.


Хрэнін: Еўрасаюз ізноў закладвае курс на татальную мілітарызацыю

Хрэнін: Еўрасаюз ізноў закладвае курс на татальную мілітарызацыю

Не заўважаючы гістарычных паралеляў, Еўрасаюз ізноў закладвае курс на татальную мілітарызацыю, адмаўляючыся ад высокіх сацыяльных стандартаў жыцця ўласных грамадзян, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.

Кандрацьеў: Наша галоўная задача не толькі паказаць тое, што сапраўды адбывалася ў гады вайны, але і пайменна назваць датычных да шматлікіх рэпрэсій

Кандрацьеў: Наша галоўная задача не толькі паказаць тое, што сапраўды адбывалася ў гады вайны, але і пайменна назваць датычных да шматлікіх рэпрэсій

Па словах намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Сяргея Кандрацьева, які выступіў на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, канферэнцыя мае высокую грамадска-дзяржаўную значнасць. «Перш за ўсё таму, што тыя факты, якія раскрываюцца ў апошні час пры разглядзе крымінальнай справы аб генацыдзе, раней не былі шырока вядомыя», — зазначыў ён, нагадаўшы, што ў выніку расследавання Генеральнай пракуратуры пайменна ўстаноўлены пяць чалавек, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ажыццяўлялі шматлікія карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі.

У Беларусі заяўляюць аб недапушчальным правядзенні генацыдных палітык

У Беларусі заяўляюць аб недапушчальным правядзенні генацыдных палітык

Неабходная прапрацоўка прававога механізму прызнання факта генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на міжнародным узроўні, заявіў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед перад Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго, паведаміла БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю