Навiны
Як Пінск дбае пра якасць турыстычных паслуг: больш разнастайных экскурсій і адметны пункт рачнога круізу
Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі месціцца ў маляўнічых краях, дзе зліваюцца рэкі Піна і Прыпяць. Ён захаваў непаўторны каларыт, адметную архітэктурную спадчыну і атмасферу нетаропкасці і спакою. У апошнія гады Пінск стаў адным з турыстычных брэндаў Беларусі (другім пасля Гродна) дзякуючы захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але турызм у Пінску — гэта яшчэ і паглыбленне ў атмасферу «Палескай Венецыі», дзе рэк — як дарог, а гісторыя самога горада налічвае больш за 9 стагоддзяў. Маляўнічасць мясцін, помнікі гісторыі і развітая інфраструктура робяць Пінск прывабным для наведвальнікаў. Нездарма тут адзначаюць павелічэнне патоку ўнутранага турызму, але і госці з замежжа нярэдкія. Як іх прымае горад?
Бяссоніца ў стылі футурызму: спажыўцы рэкламы рыхтуюцца са самай крэатыўнай ночы
«Ноч пажырацеляў рэкламы» — гэта знакамітае сусветнае шоу, заснаванае на калекцыі найлепшых рэкламных шэдэўраў француза Жана-Мары Бурсіко.
Падрабязнасці паездкі кіраўніка дэпутацкага корпуса на поўнач краіны
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка ў чацвер здзейсніў рабочую паездку на поўнач краіны. Кіраўнік дэпутацкага корпуса ўдзельнічаў у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, а таксама азнаёміўся са станам спраў у Бешанковіцкім раёне, наведаўшы шэраг сельскагаспадарчых аб’ектаў.
Прадстаўнікі галіновага прафсаюза павіншавалі ваеннаслужачых з Днём пагранічніка
У святочны дзень сустрэча прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў АПК з ваеннаслужачымі — прадстаўнікамі сельскагаспадарчай галіны прайшла ў Камянецкім раёне на базе 5-й заставы імя Героя Савецкага Саюза І. П. Барсукова 86-й пагранічнай групы. Прадстаўнікі прафсаюзаў прыехалі не толькі для віншаванняў, але найперш дзеля адкрытага дыялогу.
Вальфовіч: асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны
Асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у Маскве на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, перадае БелТА.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»
Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.
Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі
Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.
«Мінскэнерга»: электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена
Электразабеспячэнне ва ўсіх населеных пунктах Мінскай вобласці адноўлена. Пра гэта паведамляе БелТА.
Плыўцы Куляшова і Пякарскі сталі другімі на этапе Mare Nostrum у Францыі
Беларусы Настасся Куляшова і Рыгор Пякарскі сталі прызёрамі другога этапу міжнароднай серыі па плаванні Mare Nostrum, які стартаваў у французскім горадзе Кане-ан-Русіён, паведамляе БелТА.