Навiны
«Не люблю даваць пустых абяцанняў»
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў аб надзённых клопатах выбаршчыкаў.
Кушнарэнка правядзе прыём грамадзян 17 верасня ў Жодзіне
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка 17 верасня правядзе прыём грамадзян у Жодзіна. Пра гэта паведамляе БелТА.
Рытмічная зумба і спартыўныя гульні. У Віцебску стартуе фестываль танцавальнай музыкі «Пойма»
У Віцебску стартуе другі фестываль танцавальнай музыкі «Пойма», які пройдзе 30-31 жніўня ў парку адпачынку ля ракі Віцьба. У Цэнтры культуры «Віцебск» расказалі, што чакае жыхароў і гасцей абласнога цэнтра на фэсце пад адкрытым небам, паведамляе БелТА.
Каб шлях быў зручным
Са сваімі набалелымі пытаннямі на адрас рэдакцыі звярнуліся жыхары г. Лепеля Віцебскай вобласці:
На Гродзеншчыне абмеркавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і выкананне бюджэту за першае паўгоддзе 2025 года
Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, Гродзенская вобласць дэманструе станоўчыя вынікі ў сферы эканамічнага развіцця. Асноўны паказчык — валавы рэгіянальны прадукт — склаў 12,6 млрд рублёў.
Гэта 100,9 % да ўзроўню аналагічнага перыяду 2024 года.
Аднак ёсць і сферы, якія патрабуюць увагі. Гэта развіццё прамысловасці, будаўніцтва і транспартнай інфраструктуры. Гэтыя кірункі патрабуюць кіраўніцкіх намаганняў і каардынацыі паміж рознымі ўзроўнямі ўлады.
Унікальную гістарычную экспазіцыю пад адкрытым небам пачалі манціраваць у Заслаўі
Гістарычную экспазіцыю пад адкрытым небам пачалі манціраваць у цэнтры Заслаўя, перадае БелТА.
Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»
Асаблівы сімвал памяці пра Вялікую Айчынную вайну — манумент Маці-патрыётцы ў Жодзіне. Гэты журботны знак вядомы ўсім беларусам як сімвал удзячнасці і памяці. Ідэя стварыць яго з’явілася ў 1973 годзе, калі Савет Міністраў БССР прыняў адпаведнае пастанаўленне, якое стала асноўным стымулам рэалізацыі праекта. Міністэрства культуры абвясціла конкурс на найлепшы праект помніка. За выкананне задачы ўзялася група таленавітых майстроў пад кіраўніцтвам Усевалада Лагуноўскага. У яе ўвайшлі скульптары Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Алег Трафімчук. Мастакі не абмежаваліся эскізамі. Яны прыехалі ў Жодзіна і асабіста сустрэліся з Анастасіяй Фамінічнай Купрыянавай — жанчынай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Гэтыя сустрэчы і ўспаміны сталі асновай для стварэння да болю моцных вобразаў.
Па стане на раніцу 28 жніўня ў Віцебскай вобласці ўбралі 73 % плошчаў збожжавых і зернебабовых