Навiны
У Кітаі захоўваецца значны рост вытворчасці і продажаў NEV-аўтамабіляў
У маі ў Кітаі былі зафіксаваны двухзначныя тэмпы росту вытворчасці і продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле даных Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая (CAAM ), вытворчасць NEV вырасла на 22,4 працэнта ў гадавым вылічэнні і перавысіла 1,5 мільёна машын, а продажы павялічыліся на 14,4 працэнта — да 1,49 мільёна адзінак, перадае «Сіньхуа».
У Пекіне створаны першы інавацыйны цэнтр у сферы касмічных вылічэнняў
У кітайскай сталіцы створаны першы інавацыйны цэнтр касмічнай вылічальнай індустрыі, які аб’яднае ўвесь вытворчы ланцужок касмічных вылічэнняў і будзе стымуляваць развіццё сектара спадарожнікавага інтэрнэту рэчаў (IoT), перадае «Сіньхуа».
У Кітаі ўзмацняюць жорсткасць рэгуляванне ўтылізацыі спісаных акумулятарных аўтамабільных батарэй
У Кітаі знойдзена 200 новых радовішчаў карысных выкапняў
Як паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, летась аб’ём нацыянальных інвестыцый у геалагічную разведку, не звязаную з нафтай і газам, дасягнуў 25,2 мільярда юаняў, што на 10% больш у параўнанні з папярэднім годам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чалавекападобныя робаты ў Кітаі атрымаюць «лічбавае пасведчанне асобы»
У Кітаі распрацавалі інавацыйную нацыянальную сістэму лічбавай ідэнтыфікацыі для галіны гуманоідных робатаў, якая імкліва развіваецца. Кожнаму робату прысвойваецца ідэнтыфікацыйны код з 29 сімвалаў, які забяспечвае нагляд і бяспечнае рэгуляванне ў гэтай сферы, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі адкрыўся першы музей ледавікоў
У павеце Цылянь Хайбэй-Тыбецкай аўтаномнай акругі правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) адкрыўся навукова-папулярны музей ледніка Баі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Першая ў Кітаі «Акадэмія барбекю» выпусціла студэнтаў
У горадзе Юэян, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), адкрылася першая ў краіне «Акадэмія барбекю». Набор першага курса пачаўся сёлета ў сакавіку, а ў маі першыя выпускнікі паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».