Навiны
Прайшлі паядынкі 21-га тура футбольнага чэмпіянату краіны
У цэнтральным матчы тура, ды і, напэўна, усяго другога круга першынства, «МЛ Віцебск» і футбалісты мінскага «Дынама» не выявілі пераможцу.
Літвіновіч і Лебедзева перамаглі ў індывідуальных скачках на батуце на чэмпіянаце краіны
Гомельскі ВРЗ прыме «Мінск» у першым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
Гомельскі ВРЗ і «Мінск» сустрэнуцца ў матчы адкрыцця 38-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.
Дагестан чакае беларускіх кніжнікаў
У Махачкале, сталіцы Рэспублікі Дагестан (Расійская Федэрацыя), з 2 па 4 кастрычніка 2026 года пройдзе XXII Паўночна-Каўказскі кніжны фестываль «Таркі-Тау-2026».
Круглы стол збярэ пісьменнікаў краіны і свету
Пісьменнікі краіны падарылі Касцюковічам кнігі
У пярэдадзень XXXIII Дня беларускага пісьменства Саюз пісьменнікаў Беларусі правёў акцыю «Пісьменнікі краіны — Касцюковічам», падарыўшы каля 1000 кніг у фонды Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І. Г. Чыгрынава. Гэты праект рэалізаваны пад арганізацыйным патранатам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Раней падобныя акцыі прайшлі ў іншых сталіцах Дня беларускага пісьменства — у Гарадку, Івацэвічах, Лідзе. Фундатарам акцыі пастаянна выступае Беларуская ўніверсальная таварная біржа.
Брылін прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі
«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету
Чуйны да беларускага слова чытач, слухач добра ведае песню ў выкананні саліста легендарных «Песняроў» Леаніда Барткевіча «Явар і каліна». «Песняй вясны лебядзінаю, / Скінуўшы зімнія чары, / Шэпчуцца явар з калінаю / Ў сумнай даліне над ярам...» І, канешне ж, ведаюць, што ў песні асновай з’яўляецца верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
«Азёры — люстэркі планеты». У НББ адкрылася выстава аб прыгажосці і слабасці водных экасістэм
Кніжная выстава «Азёры — люстэркі планеты», прымеркаваная да Сусветнага дня азёр, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БелТА расказала загадчыца сектара аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі міжнародных арганізацый НББ Вольга Няборская.