Навiны
Навагодняе прадстаўленне ў Палацы Рэспублікі стала падарункам для фіналістаў конкурсу «Мары спраўджваюцца!»
Навагодняе прадстаўленне ў Палацы Рэспублікі стала асаблівым падарункам для фіналістаў конкурсу «Мары спраўджваюцца!», якія прыбылі ў сталіцу з усёй краіны па запрашэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Пацыентам РНПЦ падарылі тэлевізар падчас акцыі «Нашы дзеці»
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі МУС і Беларускай праваслаўнай царквы падчас навагодняй акцыі «Нашы дзеці» наведалі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дэпартаменце аховы МУС.
У Магілёве ў рамках акцыі «Нашы дзеці» падарункі атрымалі 630 дзяцей
24 снежня ў Палацы культуры адбылося вялікае дабрачыннае свята для дзяцей. Каля абласной навагодняй ёлкі сабраліся дзяўчынкі і хлопчыкі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, спорце, творчасці. Казачныя героі сустракалі іх яшчэ на ўваходзе ў будынак. І сапраўдная атмасфера захапляючай казкі панавала ў палацы. Дзеці прызнаваліся, што Новы год заўсёды для іх чараўніцтва, бо ён прыносіць падарункі, гульні, падарожжы. Юныя ўдзельнікі прымалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі, перажывалі разам з казачнымі героямі навагодняга прадстаўлення.
Запаветныя мары выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска звязаны з жыццём у сем’ях
«Дзед Мароз, я хачу дадому»... Амаль усе выхаванцы Дзіцячага дома горада Віцебска дзеляцца такімі запаветнымі жаданнямі з навагоднім чараўніком
Новы корпус пабудуюць для Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей «Тонус»
У Брэсцкім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус» пабудуюць новы лячэбны корпус. Пра гэта паведаміў 24 снежня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык падчас навагодняй акцыі «Нашы дзеці», перадае БелТА.
Дабро, клопат і жаданне дапамагчы. Дзяржстандарт павіншаваў выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, а таксама яе калегі з цэнтральнага апарату, Белгім, «Белінвестэнергазберажэння» і Слуцкага ЦСМС у рамках навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» зазірнулі да педагогаў і выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе камітэта.
Як дэпутацкі корпус Гродзеншчыны далучаецца да акцыі «Нашы дзеці»
Вось ужо на працягу 30 гадоў рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» дорыць цяпло і клопат кожнаму дзіцяці ў навагоднія святы. У яе рамках праходзіць нямала мерапрыемстваў, і, на мой погляд, асабліва цёплыя і мілыя — дзіцячыя ранішнікі. Дзеці старанна рыхтуюць нумары, каб парадаваць бацькоў і гасцей свята. Уласны карэспандэнт газеты «Звязда» схадзіла да малых у спецыяльны дзіцячы садок № 5 г. Гродна.
Душэўныя святы па ўсёй краіне
Навагодні настрой многім людзям дорыць не толькі паўсюдная святочная ілюмінацыя, але і дабрачынныя традыцыйныя акцыі (прычым не толькі тым, каго віншуюць, але і тым, хто віншуе). 23 снежня дадзены старт акцыі «Ад усёй душы». А акцыя «Нашы дзеці» ўжо некалькі дзён упэўнена крочыць па краіне, і нашы карэспандэнты — услед за ёй.
Міністэрства ўнутраных спраў далучылася да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»
Нацыянальна-культурныя аб’яднанні далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»
У Сацыяльна-педагагічным цэнтры Фрунзенскага раёна пабывалі незвычайныя госці. Выхаванцам прытулку, які знаходзіцца пры цэнтры, яны падарылі навагоднія прыгоды з песнямі і танцамі розных народаў.