Навiны
Як падрыхтаваць дом да зімы — даведаліся падчас прафілактычнага рэйду ў Мінскім раёне
І ўтульна, і бяспечна
Замежнік хацеў стаць закладчыкам у Мінску, але быў затрыманы падчас тэставага задання
Аператыўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РУУС на месцы злачынства затрымалі 23-гадовага замежніка, які ў Беларусі хацеў уладкавацца закладчыкам інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Міліцыя Мінска правярае інфармацыю з інтэрнэту аб магчымым жывадзёры
Сталічная міліцыя праводзіць праверку па паведамленнях аб магчымых супрацьпраўных дзеяннях у дачыненні да жывёл з боку 26-гадовага мінчаніна. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Міжнародны форум «Штучны інтэлект у Беларусі» пройдзе ў Мінску 13–14 кастрычніка
Больш за 300 спецыялістаў збярэ V Міжнародны форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», які пройдзе ў Мінску 13–14 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
Непатрэбнае адзенне і абутак у Мінску будуць прымаць спецыяльныя кантэйнеры
Ужо ў гэтым месяцы ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы ўстановяць спецыяльныя кантэйнеры. Жыхары змогуць здаваць туды непатрэбную вопратку і абутак. «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» растлумачыў механізм, як будзе працаваць такая здача.
Мінчанін выліў гарачую гарбату на работніцу рэстарана хуткага абслугоўвання з-за доўгага чакання заказу
Яна не лічыць сваю прафесію «мужчынскай» — умее даказаць гэта справай
Участковы інспектар Заводскага РУУС г. Мінска капітан міліцыі Святлана Крына працуе на сваёй пасадзе з сакавіка 2017 года. За 9 гадоў службы жанчына ўпэўнілася: гэта штодзённая карпатлівая праца, што не заўсёды заўважна збоку, — справа яе жыцця.