Навiны
БЕЛАЗ у 2026 годзе накіруе больш за 300 млн бел. руб. на нарошчванне вытворчых магутнасцяў
ААТ «БЕЛАЗ» запланаваў у 2026 годзе накіраваць значны аб’ём інвестыцый — 301,5 мільёна бел. руб. — у асноўны капітал, гэта амаль на 100 мільёнаў рублёў больш, чым у мінулым годзе. Аб гэтым паведамляе SB.by.
Іран атакавалі Ізраіль і ЗША: што адбываецца на Блізкім Усходзе?
У пятніцу ўсё выглядала яшчэ вельмі аптымістычна. Напярэдадні прайшлі перагаворы прадстаўнікоў Вашынгтона і Тэгерана ў Жэневе. Потым кіраўнік МЗС Амана (краіна з’яўляецца пасрэднікам у дыпламатыі паміж ЗША і Іранам) Бадр аль-Бусаідзі ў інтэрв’ю CBS News заявіў, што быццам бы дамоўленасці пра лёс узбагачанага ўрану дасягнутыя. А раніцай у суботу па ісламскай рэспубліцы нанеслі ўдар Ізраіль і ЗША. Прычынай ваеннай агрэсіі Дональд Трамп назваў ядзерную праграму Ірана. Прычыны... іх, мабыць, занадта шмат. І далёка не ўсе датычацца Тэгерана напрамую. Ён стаў ахвярай вялікай геапалітычнай гульні.
У Мінску пройдзе сімпозіум «Пісьменнік і час»
Традыцыяй стала правядзенне ў межах праграмы Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час». Сёлета ён пройдзе 17-18 сакавіка.
Міністры замежных спраў Кітая і Расіі абмеркавалі амерыкана-ізраільскія ўдары па Іране
Міністры замежных спраў Кітая і Расіі Ван І і Сяргей Лаўроў правялі тэлефонную размову, перадае «Сіньхуа».
Што такое страхавы стаж і як ён фарміруецца, разбіраемся разам са спецыялістам Мінпрацы
Беларусь гатова актыўна ўдзельнічаць у абнаўленні парка тэхнікі Мурманскай вобласці
Намеснік Прэм’ер-міністра Анатоль Сівак расказаў у час сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам аб перспектыўных кірунках развіцця супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам у частцы абнаўлення парка тэхнікі, паведамляе БелТА.
Беларускія навукоўцы могуць падключыцца да даследаванняў у Арктыцы
Беларускія навукоўцы могуць падключыцца да даследаванняў рэдказямельных металаў у Арктыцы. Пра гэта журналістам заявіў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.
Як растапіць сэрца феі, якая валодае цацкамі, раскажа прэм’ерны спектакль Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Хто з дзяцей не марыць пра чароўныя падарункі? Хто з дарослых калісьці не меў любімую цацку, што была як сябар? У той час нават сур’ёзных людзей вяртаюць стваральнікі спектакля Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, якія «ажывілі» герояў італьянскага пісьменніка ХХ стагоддзя Джані Радары. Паводле яго казкі з’явіўся спектакль «Чароўнае падарожжа», прэм’ера якога адбылася ў апошні дзень зімы. Насамрэч яна нагадала пра цяпло і святло вясны, калі зямля вызваляецца з зімовага сну, але ж у гэты час абуджаюцца і людзі. Нават феі!..
Сабаленка больш чым на 3000 ачкоў апярэджвае Свёнтэк у рэйтынгу WTA
Перад пачаткам турніру ў Індыян-Уэлсе Арына Сабаленка больш чым на 3000 ачкоў апярэджвае бліжэйшую праследавацельніцу ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.
Летапіс станаўлення цукровай галіны Беларусі. Скідзельскаму камбінату — 75 гадоў
Сёння калектыў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат» адзначае 75-годдзе з дня заснавання прадпрыемства, паведамілі БелТА ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».