Навiны
Каранкевіч: прынята рашэнне аб будаўніцтве трэцяга блока на БелАЭС
На БелАЭС будзе пабудаваны дадатковы, трэці блок. Такое рашэнне прынята па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў. Пра гэта рашэнне паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, паведаміла БелТА.
Мінспорту: па прагнозе Беларусь у 2025 годзе наведаюць больш за 8 млн замежных турыстаў і экскурсантаў
Па прагнозе Міністэрства спорту і турызму, у 2025 годзе Беларусь наведаюць больш за 8 млн замежных турыстаў і экскурсантаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык, паведамляе БелТА.
Як маладое пакаленне прапаноўвае нестандартныя рашэнні для звыклых праблем
Звяртаць увагу на маладых і смелых — адзін з галоўных прынцыпаў сучаснай эканомікі. І гэта нядзіўна: моладзь часта прапаноўвае нестандартныя рашэнні і крэатыўныя ідэі для самых розных сфер: прадпрымальніцтва, імпартазамяшчэння, стварэння новых рынкаў. На якую падтрымку можа разлічваць сёння прадпрымальнік-пачатковец і якія перспектывы ў стартап-руху Беларусі, даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».
Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.
Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных
Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных у грамадстве. Пра гэта ён расказаў журналістам па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.
31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу
Яна праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні і тэхналогіі дэманструюць удзельнікі з Расіі (прадстаўлены 11 рэгіёнаў), Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Асновай дзелавой праграмы сталі сустрэчы і В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, выстаўку наведваюць замежныя пасольскія дэлегацыі 27 краін. Свае экспазіцыі прэзентавалі 164 удзельнікі.
У Рэспубліканскім цэнтры эндакрыналогіі з дапамогай сучасных метадаў лечаць самыя складаныя выпадкі дыябету
Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі, які працуе на базе Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння ў Мінску, прымае пацыентаў з усёй краіны з цяжкімі эндакрыннымі захворваннямі. Напрыклад, цукровым дыябетам, калі ў пацыента ён цяжка паддаецца лячэнню, маюцца спадарожныя хваробы, цяжкія ўскладненні, ці патрэбны абследаванні на абсталяванні экспертнага класу. Усе лабараторныя аналізы, ультрагукавую і функцыянальную дыягностыку, першасную і паўторную кансультацыю эндакрынолага і іншых спецыялістаў пацыент, як правіла, праходзіць у дзень прыезду і адразу атрымлівае прызначэнні.
Гара: Беларускі вопыт барацьбы з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа
Вопыт беларускіх следчых па барацьбе з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара перад міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй «Асноўныя кірункі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі» ў Мінску, перадае БелТА.
Параўналі цэны на другі хлеб у Беларусі і краінах Еўропы
Падыходзіць да завяршэння сезон, калі аграрыі вязуць у гарады ўраджай. Восеньскія сезонныя кірмашы праходзяць не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Аднак калі там яны становяцца ў большай ступені культурным элементам і спосабам падтрымкі фермераў, то ў нас гэта па-ранейшаму інструмент забеспячэння харчовай даступнасці. Пры гэтым нярэдка паміж спажыўцамі ўзнімаецца пытанне цэн на так званы «баршчовы набор». З гэтай нагоды параўналі цэны на такую прадукцыю ў нашай краіне, у Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Бельгіі і Вялікабрытаніі.