Навiны
МАРГ спыніў продаж забароненых тавараў у ГЦ пад Мінскам
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявіла продаж забароненай прадукцыі на больш чым 2 тыс. рублёў у ТРЦ «Экспабел». Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.
Пяць беларусаў выйшлі ў паўфіналы юніёрскага першынства Еўропы па боксе
Пяць беларусаў гарантавалі сабе медалі чэмпіянату Еўропы па боксе сярод юніёраў 18-19 гадоў, які праходзіць у сербскай Лозніцы, паведамляе БелТА.
Асноўныя фактары небяспекі пры навальніцах нагадалі ў МНС
У Беларусі 19 жніўня месцамі чакаюцца навальніцы. У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі пры гэтай з’яве надвор’я, паведамляе БелТА.
Індустрыяльныя тэхналогіі ў аграрным сектары прыцягваюць у сельскую гаспадарку моладзь
На думку загадчыка Цэнтра кампетэнцый тэхналогій сельскай гаспадаркі і меліярацыі на базе Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа Сцяпана Кончыца, для сучаснай тэхнікі патрэбны ўжо не механізатар, а аператар. Ён не толькі кіруе самаходнымі машынамі ў полі, але і разумее прынцып іх дзеяння, знаёмы з асновамі аграноміі. Бо задачу яму ставяць спецыялісты гэтай галіны, але настройваюць тэхніку адпаведным чынам, выконваюць аперацыі і сочаць за іх дакладнасцю людзі на трактарах і камбайнах. Таму яны павінны ведаць прынцыпы функцыянавання тэхнікі (валодаць пэўнымі інжынернымі ведамі) і асноўныя этапы вегетацыі раслін, валодаць пэўнымі кампетэнцыямі ў ІT-тэхналогіях. На думку ж вядучага інжынера ТАА «Тэхналогіі земляробства» Віктара ДЗЯМ’ЯНАВА, аптымальна, калі індустрыялізацыя сельскай гаспадаркі адбываецца з двух бакоў: зверху — праз прыняцце адпаведных дзяржаўных праграм, і знізу — калі сістэма адукацыі арыентуецца на самыя сучасныя веды, якія маладыя спецыялісты будуць рэалізоўваць у гаспадарках і ствараць попыт на новыя тэхналогіі.
Савет Міністраў разгледзеў праекты прагнозных дакументаў на 2027 год
Сярод іх — прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на будучы год.
У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа
У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Месцы росту чырванакніжных раслін у Столінскім раёне перададзены пад ахову
У Столінскім раёне перададзены пад ахову месца росту дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу. Адпаведнае рашэнне райвыканкама ад 30 ліпеня 2026 года № 2353 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Шматфункцыянальны спарткомплекс пачалі будаваць у Ляхавічах
У Ляхавічах пачалі будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, паведамляе БелТА.
У Беларусі нарастае хуткасць раскручвання інвестыцыйнага цыкла
Беларускі ВУП накіраваўся да мэтавага паказчыка: па выніках сямі месяцаў ён павялічыўся на 2,1 %. Добра спрацавала сельская гаспадарка (+12,9 %), рознічны гандаль (+8,1 %).
У дадатную зону нарэшце выйшла прамысловасць (+0,1 %), на 1,9 % у студзені — чэрвені вырас грузаабарот. Сваю лепту ў рост эканомікі ўнеслі інвестыцыі ў асноўны капітал — +4 %. Прычым апераджальнымі тэмпамі растуць выдаткі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў — +7,4 %. Інвестыцыйны цыкл пачаў актыўна раскручвацца. Для гэтага ёсць і нарматыўна-прававая, і фінансавая базы.
Новыя рэаліі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжваюць рост рэальнай заработнай платы
Нацыянальны статыстычны камітэт парадаваў: у першым паўгоддзі мы сталі жыць лепш. Намінальная заработная плата ў студзені — чэрвені вырасла на 13,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, рэальная (з улікам інфляцыі) — на 7,5 %. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы за першае паўгоддзе павялічыліся на 8 %. Пры гэтым інфляцыя знаходзіцца ў прымальным калідоры: у ліпені індэкс спажывецкіх цэн да снежня склаў 103,2 %, да ліпеня мінулага года — 104,4 %. Рост даходаў апярэджвае дынаміку і ВУП, і прадукцыйнасці працы. Класічным з’яўлялася меркаванне, што гэта прыводзіць да дысбалансаў і немінучых наступстваў. Але супрацоўнікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі правялі адпаведныя даследаванні. І высветлілася: даходы могуць расці, не ствараючы дысбалансу, паколькі сучасная эканоміка ў сілу шэрагу фактараў становіцца эканомікай дарагой працы. Адпаведна, мяняецца мадэль і ўнутраныя ўзаемасувязі.