Навiны
У сям’і Таццяны і Аляксандра Скуратовічаў з Мінска — дзве пары блізнят
Старэйшыя дзяўчынкі ў гэтай сям’і нарадзіліся 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей. Малодшыя — праз два гады, 5 чэрвеня. Усе чацвёра — Блізняты па знаку задыяка. І ў жыцці яны таксама блізняты: вельмі розныя, але заўсёды разам.
Як у ДАЛ «Касмадром» рыхтаваліся да прыезду дзяцей
Беларусь гатова да рэалізацыі кітайскай ініцыятывы па глабальным кіраванні
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 28 мая ў Маскве правёў перамовы з членам Палітбюро, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Вэньцынам, які лічыцца пятай асобай у кітайскай дзяржаўнай іерархіі, паведаміла БелТА.
Аб чым гаварылі ў Брэсце ўдзельнікі Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі
У чацвер у круглай зале Брэсцкага гарвыканкама прайшло пленарнае пасяджэнне ІІ Міжнародной міжпартыйнай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXІ стагоддзі». Яна аб'яднала прадстаўнікоў партый з Беларусі і дружалюбных ёй краін. У Брэст прыехалі ўдзельнікі з Азербайджана, Венесуэлы, Германіі, Зімбабвэ, Казахстана, Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Кубы, Лаоса, Малдовы, М'янмы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. Іх калегі з Сербіі і Славакіі падключыліся да дыскусіі ў рэжыме анлайн.
У краіне працягваецца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню»
Праекты, якія заклікаюць адмовіцца ад курэння, стартуюць з наступнага тыдня ва ўсіх рэгіёнах. Падчас аднаго з іх можна будзе змераць ціск і выканаць спіраметрыю ў пэўных арганізацыях аховы здароўя. Яго мэта — паказаць, што часта павышаны ціск выяўляецца ў курыльшчыкаў. Людзям, у якіх акажуцца высокія паказчыкі, будзе праведзена адпаведная кансультацыя медыка. Спіраметрыя дапаможа вызначыць ёмістасць лёгкіх і наглядна прадэманстраваць, што ў тых, хто курыць, аб’ём лёгкіх істотна ніжэйшы, чым у здаровых.
Рэпартаж з палёў ААТ «Брадзец», дзе корм рыхтуюць сямейныя дынастыі
Бярэзінскі раён. Аграгарадок Брадзец. Тут, як і па ўсёй краіне, у разгары першы ўкос траў. Карэспандэнты «Звязды» наведалі мясцовае сельгаспрадпрыемства, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як корміць зямля, якая тэхніка дапамагае, і чаму людзі вяртаюцца сюды нават з горада.
Падрабязнасці сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі з кіраўнікамі дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў
«Наша ключавая задача — работа з людзьмі»
Беларускія дзесяцікласнікі адправіліся на вучэбна-палявыя зборы
Паспрабаваць салдацкага хлеба
У Беларусі ўдасканальваюць парадак выканання функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да недзеяздольных асоб
У Беларусі ўдасканальваецца парадак ажыццяўлення функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да асоб, прызнаных недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.