Навiны
Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адмінпрацэдуры па ахове інтэлектуальнай уласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з прававой аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Больш за 750 тыс. рублёў са спецфонду Прэзідэнта накіруюць на падтрымку адоранай і таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны рашэнні саветаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, перспектыўных праектаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Рыжанкоў наведае Кыргызстан з афіцыйным візітам 21-26 ліпеня
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 21-26 ліпеня наведае з афіцыйным візітам Кыргызстан. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Іван Маркевіч падзяліўся меркаваннем у кантэксце сёлетняй уступнай кампаніі
— Цяперашняя ўступная кампанія і залічэнне абітурыентаў-мэтавікоў зноў пацвярджаюць найважнейшы стратэгічны трэнд: моладзь свядома выбірае аграрны сектар. Для нас, парламентарыяў, якія займаюцца аграрнай палітыкай, гэта не проста сухая статыстыка прыёмных камісій, а дакладны індыкатар таго, што выбудаваная дзяржавай сістэма матывацыі і падтрымкі працуе безадмоўна.
Больш за 300 школ Беларусі пачнуць работу ў аўтаматызаванай сістэме «Электронная школа» з 1 верасня
Больш за 300 школ Беларусі пачнуць работу ў аўтаматызаванай сістэме «Электронная школа» з 1 верасня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Сенатар Іна Таўкачова: «Паспяховая жанчына паспявае ўсюды — і на рабоце, і дома, і ў грамадскім жыцці»
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар ААТ «Салігорская птушкафабрыка» Іна Таўкачова прайшла няпросты, але вельмі цікавы і разнастайны шлях станаўлення. Карэспандэнт «МС» даведалася, што прывяло жанчыну ў палітыку, як гэты вопыт удаецца сумяшчаць з кіраўніцкай пасадай і ці застаецца ў сенатара час на сябе.
Сеанс псіхааналізу ў тэатры лялек
Чалавеку ўласціва шукаць пачуццяў, але калі іх не кантраляваць, то можна прыйсці да залежнасці ад іншага і наогул страціць сваю асобу, ператварыўшыся ў бяздушную і бяздумную пачвару, якая не адчувае мяжы для сваёй жарсці. Так адбываецца з Кацярынай Ізмайлавай, гераіняй спектакля «Лэдзі М. цэнскага павета», прэм’ера якога адбылася ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. Рэжысёр Яўген Карняг узяў за аснову аповесць Мікалая Ляскова і прапанаваў дарослай аўдыторыі псіхалагічны трылер, у якім адчуванне эмацыйнай пустэчы і жаданне запоўніць яе татальнай жарсцю прыводзяць да шэрагу трагедый.
Чаму ЭЛП патрэбны кожнаму?
На «лічбавыя рэйкі» Беларусь пераходзіць досыць хутка, канстатуюць у Нацыянальным цэнтры электронных паслуг. У прыярытэце спецыялістаў НЦЭП —распрацоўка новых электронных сэрвісаў на партале «Е-Паслуга», якія дазволяць яшчэ большую колькасць патрэб вырашаць у некалькі клікаў, без неабходнасці збору пакета дакументаў і чакання ў чэргах. А таксама працяг работы над стварэннем хуткіх і дакладных працэдур ідэнтыфікацыі асобы і зручнага
выкарыстання электроннага лічбавага подпісу.
Беларусам не варта хвалявацца: склад Wildberries у Каледзіне працуе ў звычайным рэжыме
Лагістычны цэнтр у Каледзіне аднавіў работу ў штатным рэжыме пасля праведзенай эвакуацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Wildberries у Беларусі.