Навiны
Якія аўтакрамы чакаюць сёння ў сельскай мясцовасці
Магазіны на колах, якія абслугоўваюць сельскіх жыхароў, павінны быць сучаснымі і зручнымі для пакупнікоў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў у лютым 2024-га. У красавіку таго ж года Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці, падчас якой азнаёміўся з новай аўтакрамай, вырабленай Мінскім аўтамабільным заводам. Тады Прэзідэнт даручыў прапрацаваць пытанне закупкі такой тэхнікі для Белкаапсаюза. А ўчора па ініцыятыве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на пляцоўцы ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» адбылася рабочая сустрэча па пытаннях набыцця гандлёвых аўтамабіляў і прычэпаў «Купава» для выкарыстання
ў якасці аўтакрам.
«Трое сыноў — гэта не стрэс, а радасць!» Заяўляе шматдзетная маці са Смалявіч, хоць у яе і была важкая прычына для смутку
У 39-гадовай Веранікі Няхай трое сыноў, муж, кватэра, пабудаваная з падтрымкай дзяржавы, і любоў да сваёй прафесіі. А яшчэ — неверагодная жыццетрываласць. Яна не любіць, калі яе называюць «маці-гераіняй» — проста выхоўвае хлопцаў, дапамагае бацькам у вёсцы і верыць, што чорная паласа заўсёды змяняецца белай.
Чаму наяўнасць уласнай аплатнай сістэмы — пытанне не проста выгоды, а выжывання нацыянальнай эканомікі
Не проста пластык, а экасістэма
Выстава да Года беларускай жанчыны адкрылася ў Купалаўскім тэатры
Выстава «Купалаўка. Гісторыя ў асобах» адкрылася 20 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Экспазіцыя стала сумесным праектам тэатра з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Беларусь і Саудаўская Аравія разглядаюць варыянты для актывізацыі ўзаемнага гандлю
Стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Саудаўскай Аравіі ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, прамысловай, сельскагаспадарчай і гуманітарнай сферах абмеркавалі ў Мінску. У Міністэрстве замежных спраў пад старшынствам першага намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча прайшло пасяджэнне беларускай часткі сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве з Саудаўскай Аравіяй, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Вялікая дэлегацыя Мінскай вобласці на чале са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксеем Кушнарэнкам наведвае Кітай
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
У краіне на фінішную прамую выйшала сяўба яравых — на 20 мая было засеяна 95 % адведзеных пад іх плошчаў
Вясна, якая корміць год
Хакеісты «Юнацтва» сталі дзясятымі ў фінале Юніёрскай лігі Расіі
Беларускія каманды завяршылі выступленні на фінальным этапе Юніёрскай хакейнай лігі Расіі сярод ігракоў не старэйшых за 18 гадоў, паведаміла БелТА.
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца ў Мінску
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца 24 мая ў Мінску, паведамляе БелТА.