Навiны
У Кітаі штодня апрацоўваецца звыш 140 трыльёнаў ШІ-токенаў
На фоне імклівага развіцця штучнага інтэлекту ў Кітаі хутка расце попыт на вылічальныя рэсурсы. У апошнія гады агульны аб’ём вылічальных магутнасцяў павялічваецца прыкладна на 30% штогод, а іх выкарыстанне працягвае пашырацца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайская паліцыя затрымала звыш 880 падазраваных падчас аперацыі «Паляванне на ліс»
Кітайскай паліцыі з 2025 года ўдалося затрымаць больш за 880 падазраваных ва ўчыненні эканамічных злачынстваў, якія хаваліся за мяжой пасля выкрыцця, у іх ліку — 38 уцекачоў, якія трапілі пад дзеянне «Чырвонага апавяшчэння» Інтэрпола. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве грамадскай бяспекі (МГБ) КНР, перадае «Сіньхуа».
Жыхары кітайскага прыгранічча асвойваюць прафесію «птушыных гідаў»
У густых лясах павета Інцзян, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), каля самай мяжы з М’янмай, можна сустрэць людзей з даўгафокуснымі аб’ектывамі. Раней яны былі звычайнымі сельскімі жыхарамі, якія займаліся паляваннем і падсечна-агнявым земляробствам. Сёння ў іх новая прафесія — «птушыныя гіды», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» .
У кітайскіх гарадах набіраюць папулярнасць «мікрабібліятэкі»
У апошнія гады на шматлікіх станцыях метро і ў мікрараёнах кітайскіх гарадоў з’явіліся «мікрабібліятэкі» — разумныя кнігаматы і лічбавыя чытальныя залы, дзе дастаткова адсканаваць QR-код, каб прачытаць кнігу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
«Эканоміка суправаджэння» фарміруе новы рынак спажывання ў Паднябеснай
На фоне трансфармацыі сацыяльнай структуры, змены каштоўнасцяў і тэхналагічнага развіцця ў Кітаі з’явілася новая мадэль спажывання — «эканоміка суправаджэння», якая дэманструе велізарны рынкавы патэнцыял і становіцца важным маркерам змен у ладзе жыцця сучасных кітайцаў, перадае «Сіньхуа».
Ці ёсць яшчэ ў Кітая «дэмаграфічны дывідэнд»?
Услед за зменай структуры насельніцтва Кітая, асобныя заходнія СМІ апасаюцца, што КНР страціць свой «дэмаграфічны імпульс». Аднак гэты аргумент ігнаруе асноўную заканамернасць развіцця насельніцтва і няправільна разумее логіку дэмаграфічнай трансфармацыі Кітая ў бок высакаякаснага развіцця, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі пашыраюць падрыхтоўку спецыялістаў для ШІ-індустрыі
Кітай імкліва нарошчвае тэмпы развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту (ШІ) і ўслед за гэтым у краіне рэзка ўзрастае патрэбнасць у кваліфікаваных спецыялістах адпаведнай накіраванасці, перадае «Сіньхуа».
3D-друк у Кітаі актыўна інтэгруецца ў вытворчасць і паўсядзённае жыццё
У Кітаі тэхналогія 3D-друку імкліва інтэгруецца ў вытворчасць і паўсядзённае жыццё, знаходзячы ўжыванне ў самых розных сферах — ад ультратонкіх зубных вініраў да архітэктурных канструкцый і керамічных вырабаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.
У кітайскай астраўной правінцыі Хайнань пашыраецца новы фармат адкрытасці
Рэжым незалежных мытных аперацый на ўсёй тэрыторыі Хайнаньскага порта свабоднага гандлю (ПСГ) на поўдні Кітая запушчаны з 18 снежня 2025 года. У выніку значна павялічыўся аб’ём знешняга гандлю гэтага самага маладога і самага буйнога ў свеце ПСГ, а таксама колькасць людзей, якія ўехалі ў астраўную правінцыю па бязвізавым рэжыме. Палітычныя дывідэнды паскорана трансфармуюцца ў рэальныя вынікі развіцця, перадае «Сіньхуа».
Ядомыя кветкі з кітайскага Лесавага плато сталі элітным кулінарным інгрэдыентам
У цэнтры вырошчвання ядомых дэкаратыўных кветак у вёсцы Хунлян’ін павета Юйчжун, што ў правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), вырошчваюць 14 відаў ядомых дэкаратыўных кветак, у тым ліку фіялку трохкаляровую, гваздзіку кітайскую, лабелію кітайскую, герань і іншыя. Гэтыя кветкі выкарыстоўваюцца ў якасці элітных інгрэдыентаў у рэстаранах высокай кухні. Яны багатыя на антацыяны і вітамін C і прымяняюцца пры гатаванні халодных і гарачых страў, а таксама дэсертаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».