Навiны
Электронны кірмаш вакансій для гамяльчан пройдзе 22 студзеня
Упраўленне па рабоце, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама 22 студзеня правядзе электронны кірмаш вакансій, паведамілі БелТА ў гарвыканкаме.
Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі на месцы злачынства кур’ера інтэрнэт-наркашопа
Супрацоўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі на месцы злачынства 21-гадовую жыхарку абласнога цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
Галерэю снежных скульптур пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі
Галерэю снежных кампазіцый пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі, паведаміла БелТА са спасылкай на гарвыканкам.
На Гомельшчыне для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў бязвыплатна перададзены 50 аб’ектаў нерухомасці
На пачатак года 24 праекты ўжо паспяхова завершаны. Як вынік — створаны новыя працоўныя месцы, пашыраны спектр паслуг, у населеных пунктах адкрыты новыя сацыяльна-значныя аб’екты, запатрабаваныя жыхарамі.
Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей прымае першых наведвальнікаў у адноўленай ратушы XVIII стагоддзя
Галерэю снежных скульптур пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі
Галерэю снежных кампазіцый пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі, паведамляе БелТА са спасылкай на гарвыканкам.
Дзесяць аўтамабіляў-таксі транспартнай кампаніі ў Гомелі арыштаваны за даўгі і выстаўлены на таргі
У Гомелі за даўгі арыштавалі і выставілі на таргі дзесяць аўтамабіляў-таксі, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.
Цягнік Гомель—Мінск па тэхнічных прычынах ідзе з амаль гадзіннай затрымкай
Цягнік № 757 Гомель—Мінск адпраўленнем з Гомеля 12 студзеня ў 7.28 і прыбыццём у Мінск у 10.42 па тэхнічных прычынах ідзе з затрымкай арыенціровачна на гадзіну, паведамляе БелТА са спасылкай на БЧ.
У Гомелі ратавальнікі дапамагаюць у выдаленні наледзі і ледзяшоў з дахаў бальніц, паліклінік, школ
У Гомелі МНС дапамагае камунальным службам у прыборцы наледзі і ледзяшоў, якія ўтварыліся на дахах сацыяльна значных аб’ектаў — бальніц, паліклінік, устаноў адукацыі, паведамілі БелТА ў Гомельскім гарвыканкаме.
Гомельшчына трымае снежны ўдар
Да барацьбы са снегам актыўна далучаюцца жыхары рэгіёна. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы, прадстаўнікі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання выходзяць на расчыстку тэрыторый, дапамагаюць камунальным службам у складаных умовах бесперапыннага снегападу.