Навiны
Працаваць на росквіт родных мясцін. З такім настроем глядзяць у будучыню кіраўніцтва і жыхары Кобрынскага раёна
Паспець убачыць шэдэўры: галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея закрываецца на рэканструкцыю
Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі 11 жніўня закрываецца на маштабную рэканструкцыю. У апошні дзень работы корпуса ў залах сабраліся шматлікія наведвальнікі, каб аддаць даніну павагі ключавой скарбніцы нацыянальнага мастацтва і ў апошні раз убачыць экспазіцыю ў яе звыклым выглядзе. Пакуль легендарны будынак, які прымаў знаўцаў прыгожага на працягу амаль 70 гадоў, рыхтуецца да маштабнага абнаўлення, БелТА пагутарылі з першым намеснікам генеральнага дырэктара музея Марыяй Казакевіч, супрацоўнікамі і наведвальнікамі, а таксама даведаліся, дзе размесцяцца экспанаты на час рамонту і як захаваюць унікальны дух музея для абноўленага будынка.
У Мінску сёлета за парты сядуць каля 18 тыс. першакласнікаў
У Мінску сёлета за парты сядуць каля 18 тыс. першакласнікаў. Пра гэта падчас аператыўнай нарады Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта расказала старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна, перадае БелТА.
«Спораўскія сенакосы» сабралі ўдзельнікаў з усёй Беларусі
8 жніўня ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна прайшоў экалагічны фестываль «Спораўскія сенакосы». Ужо з самай раніцы сюды пачалі прыязджаць госці з розных куткоў Беларусі. Праграма свята аб’яднала экалагічную тэматыку, традыцыі беларускай вёскі і незвычайныя спартыўныя спаборніцтвы.
Няма невырашальных задач! Як беларуска 25 гадоў кіруе сельгаспрадпрыемствам у Брагінскім раёне
Тамара Кудан свой прафесійны шлях пачала ў 1985 годзе: па размеркаванні прыйшла бухгалтарам у адну з гаспадарак Брагіншчыны, якой паспяхова кіруе вось ужо 25 гадоў. Галоўны прынцып нашай гераіні ў рабоце, ды і ў жыцці, — «няма задач, якія нельга было б вырашыць». І вынікі яе шматгадовай працы сапраўды ўражваюць: сельгаспрадпрыемства па выніках работы — адно з лепшых у раёне.
Знесеныя дахі і абарваныя правады. Мінская вобласць ліквідуе наступствы ўдару стыхіі
У Мінскай вобласці ліквідуюць наступствы праходжання начнога навальнічнага фронту, перадае БелТА.
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 жніўня аблвыканкамы і Мінгарвыканкам
Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам правядуць 8 жніўня прамыя тэлефонныя лініі, паведамляе БелТА.
«Пульс краіны» — у Гродне і Брэсце
Дзякуючы рэспубліканскаму інфармацыйна-асветніцкаму праекту «Пульс краіны: факты, трэнды, сэнсы», які стартаваў гэтым летам, жыхары розных куткоў краіны маюць магчымасць сустрэцца з медыйнымі экспертамі, выслухаць іх меркаванні па актуальных праблемах, задаць пытанні, якія хвалююць.
У Магілёве ўшанавалі памяць свайго нябеснага заступніка
Сёння, 6 жніўня, Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае памяць cвяціцеля Георгія Каніскага, асветніка, таленавітага прапаведніка, філосафа і дыпламата, адну з ключавых фігур у гісторыі праваслаўя на беларускіх землях XVIII стагоддзя.