Навiны
Банк развіцця прафінансаваў амаль 1 тыс. праектаў малога і сярэдняга бізнесу за студзень-верасень
Банк развіцця за дзевяць месяцаў 2026 года прафінансаваў 970 праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 107 раёнах Беларусі. Гэта амаль на 150 праектаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі БелТА ў прэс-службе банка.
Якая колькасць насельніцтва была занята ў эканоміцы ў ІІІ квартале, расказалі ў Белстаце
Што пачытаць школьнікам усіх узростаў на канікулах: «Звязда» прапануе цікавае
У Беларусі актуалізаваны парадак абмежавання падачы энергарэсурсаў арганізацыям-неплацельшчыкам
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў энергарэсурсамі», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Арганізацыя з Магілёва сэканоміла амаль 30 тысяч на падатках
Менавіта такая сума падаходнага падатку з фізічных асоб прад’яўлена для выплаты ў бюджэт магілёўскаму камерцыйнаму вытворцу кандытарскіх вырабаў і кулінарнай прадукцыі.
У Беларусі стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»
Падчас яе супрацоўнікі МНС разам з прадстаўнікамі іншых суб’ектаў прафілактыкі наведваюць жылыя домаўладанні грамадзян, у тым ліку тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. Такія грамадзяне адносяцца да катэгорыі павышанай рызыкі, таму іх жыллё правяраецца ў першую чаргу.
Беларуская фігурыстка Сафонава атрымала запрашэнне на этап Гран-пры ISU ў Канадзе
Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава атрымала запрашэнне ад Міжнароднага саюза канькабежцаў на этап Гран-пры Skate Canada International. Турнір пройдзе з 30 кастрычніка па 1 лістапада ў Келоўне, піша sb.by.
Акцыю «Дай лесу новае жыццё» падтрымалі прадстаўнікі Кансультатыўнага міжэтнічнага савета
З 17 па 24 кастрычніка ў Беларусі праходзіць грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё», калі валанцёры, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый дапамагаюць лясгасам з пасадкай дрэў, найперш у мясцінах, дзе лес пацярпеў ад стыхій, шкоднікаў, дзе былі масавыя ўсыханні.
Куды здаць старое адзенне? У Мінску стартаваў маштабны праект па зборы і перапрацоўцы тэкстылю
Маштабны праект па асобным зборы і перапрацоўцы тэкстыльных адходаў стартаваў у Мінску, перадае БелТА.